Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея дасягнулі пагадненьня наконт Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя, 20 чэрвеня 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Алепа, Сырыя, 20 чэрвеня 2016 году

ЗША і Расея апублікавалі плян, закліканы зьнізіць узровень гвалту ў Сырыі і перайсьці да мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі.

Пра гэта паведамляе BBC.

«Сёньня ЗША і Расея абʼяўляюць пра плян, які, як мы спадзяемся, дасьць магчымасьць зьменшыць гвалт, палегчыць пакуты і аднавіць рух да мірных перамоваў і мірнага ўрэгуляваньня ў Сырыі», — заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

Паводле Керы, узгоднены плян мае больш сур'ёзныя наступствы, чым любыя пагадненьні на сёньняшні дзень, і ў выпадку яго выкананьня ўсімі бакамі дазволіць перайсьці да мірных перамоваў.

«Мы спадзяемся, што калі плян будзе цалкам выкананы, ён стане паваротным пунктам», — заявіў Керы.

Джон Керы (зьлева) і Сяргей Лаўроў
Джон Керы (зьлева) і Сяргей Лаўроў

Згодна з дасягнутымі дамоўленасьцямі, усе бакі канфлікту ў Сырыі павінны спыніць ваенныя дзеяньні з 12 верасьня.

Рэжым спыненьня баявых дзеяньняў у Сырыі павінен дзейнічаць на працягу сямі дзён, пасьля чаго будзе створаны адмысловы цэнтар для разьмежаваньня тэрарыстаў і памяркоўнай апазыцыі, сказаў расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў.

Акрамя таго, урад Сырыі не павінен наносіць авіяўдары ў пэўных раёнах краіны, а сілы апазыцыі павінны будуць усімі магчымымі спосабамі дыстанцыявацца ад экстрэмісцкіх груповак «Фронт Нусра» і «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG