Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца папярэднія слуханьні па справе аб забойстве Нямцова


Сёньня ў Маскоўскім абласным ваенным судзе працягнуцца папярэднія слуханьні па справе аб забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Яны праходзяць у закрытым рэжыме.

Чакаецца, што суд абвесьціць рашэньні па пададзеных напярэдадні хадайніцтвах абвінавачаньня і абароны.

25 ліпеня, перад пачаткам слуханьняў, ля будынка суда прайшлі адзіночныя пікеты з патрабаваньнем знайсьці замоўцаў забойства і дапытаць па гэтай справе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, якога паплечнікі і сваякі Нямцова лічаць датычным да злачынства.

У забойстве Барыса Нямцова 27 лютага 2015 году абвінавачваюцца 5 чалавек: Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тамерлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Ніхто зь іх сваю віну не прызнае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG