Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пачынаецца працэс па справе аб забойстве Нямцова


Сёньня ў Маскоўскім абласным ваенным судзе пачынаецца працэс па справе аб забойстве расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Перад судом паўстануць Заур Дадаеў, Анзор і Шадзід Губашавы, Тэмерлан Ескерханаў і Хамзат Бахаеў, паведамляе Росбалт.

У залежнасьці ад ролі і ступені ўдзелу яны абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў паводле ч. 2 арт. 105 і ч. 3 арт. 222 Крымінальнага кодэксу РФ («забойства, зьдзейсьненае арганізаванай групай, па найму», «незаконнае набыцьцё, перадача, захоўваньне, перавозка і нашэньне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, учыненыя арганізаванай групай»).

Сёньняшняе пасяджэньне, якое пачнецца аб 11.00, будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Чакаецца, што абвінавачаныя пацьвердзяць свой намер прасіць пра суд прысяжных.

Барыса Нямцова застрэлілі ў ноч на 28 лютага 2015 у цэнтры Масквы. У справе аб забойстве былі арыштаваныя Заур Дадаеў, якога сьледзтва лічыць непасрэдным выканаўцам злачынства, а таксама Хамзат Бахаеў, Анзор і Шадзід Губашавы і Тамерлан Ескерханаў, абвінавачаныя ў датычнасьці да зьдзяйсьненьня злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG