Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 ліпеня: 155-годзьдзе Магдалены Радзівіл, сьвята ў музэі Коласа, фэстываль гумару ў Аўцюках


Магдалена Радзівіл
Магдалена Радзівіл

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька бярэ ўдзел у пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Вольгі Маёравай. Месца правядзеньня — Плошча каля Камароўскага рынку (вул. В. Харужай, 8.) Пачатак а 10:00

Менск. Цырымонія ўзнагароджаньня прэміі «Топ 50 самых стыльных мужчын і жанчын Беларусі». Месца правядзеньня — «Прэзыдэнт-Гатэль» (вул. Кірава, 18) Пачатак, а 20:00

Менск. Закрыты паказ першага ў Беларусі мастацкага фільму «Душы мёртвыя» рэжысёра Віктара Красоўскага, зьнятага «адным плянам» з удзелам людзей зь інваліднасьцю. Месца правядзеньня — Silver Sсreen ў ГЦ АРЭНА СІЦІ (пр. Пераможцаў, 84) Пачатак аб 11:30

Менск, па 14 жніўня. Адкрыцьцё выставы «1950-1960: адценьні чырвонага», прысьвечанай савецкага пэрыяду ў гісторыі Беларусі. Месца правядзеньня — Дом-музэй I зьезду РСДРП (пр. Незалежнасьці, 31а.) Пачатак а 17:00

Менск. Дзяржаўны літаратурны музэй Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычнае сьвята «Дзе льецца Нёман срэбраводны ...», прымеркаванае да 110-й гадавіны нелегальнага настаўніцкага зьезда ў Стаўбцоўскім раёне. Месца правядзеньня — Музэй Коласа (вул. Акадэмічная, 5). Пачатак а 15:00

Менск. Танцавальная майстар-кляса для пачаткоўцаў пад адкрытым небам і бясплатная. Месца правядзеньня — Дворык дома-музэя Ваньковіча (вул. Інтэрнацыянальная, 33А.) Пачатак а 17:45.

Гомельская вобл., Калінкавіцкі р-н. Восьмы Усебеларускі фэстываль народнага гумару «Аўцюкі-2016».

У ГІСТОРЫІ:

52 да н. э. — дата заснаваньня Парыжу.

1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1926 — Кароль Савуд стварыў Савудаўскую Арабію.

1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму, які завяршыўся праз тры з паловай гады.

1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў з усёй Зямлі. Многія пастановы й наказы таго ўсебеларускага веча ня выкананыя дагэтуль. Напрыклад, на менскім будынку, дзе ў 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, так і не зьявілася мэмарыяльная табліца.

2008 — тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.

У гэты дзень нарадзіліся:

1621 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.

1838 — Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.

1894 — Пётра Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1839 — Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш чым на $300 мільярдаў.

1861 — Магдалена Радзівіл, беларуская мэцэнатка. На яе грошы быў выдадзены славуты «Вянок» Максіма Багдановіча. Магдалена Радзівіл адчыняла беларускія школы і шчодра фундавала выдавецкія суполкі. Яна шчыра вітала абвяшчэньне незалежнасьці БНР. Княгіня балюча перажывала канфэсійную разьяднанасьць беларусаў і марыла пра аднаўленьне зьнішчанай каляніяльнымі расейскімі ўладамі Ўніяцкай царквы.

1912 — Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1949 — Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны і культурны дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1796 — беларускі паэт і гісторык Адам Нарушэвіч.

1889 — беларускі кампазытар і піяніст Фларыян Мiладоўскi.

ЦЫТАТА:

Калі ваша адзіная мэта — стаць багатым, вы ніколі не дасягняце яе.

Джон Ракфэлер

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG