Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржынскі: нябожчык, горад і гара


Дзяржынскі: нябожчык, горад і гара
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:50 0:00

Дзяржынскі: нябожчык, горад і гара

Чаму суседзі разьвітваюцца з заснавальнікам КДБ, а беларусы — не?

Летам 1926-га году, пасьля эмацыйнага выступу на пленуме ЦК ад сардэчнага прыступу памёр заснавальнік ВЧК Фэлікс Дзяржынскі. Ёсьць і іншая вэрсія ягонай сьмерці, зьвязаная з узмацненьнем ролі Сталіна. Тое, як была ўвасобленая памяць пра Дзяржынскага пасьля сьмерці, стала люстэркам савецкай сыстэмы, месца ў ёй тайных службаў і стаўленьня да рэпрэсій як дзяржаўнай палітыкі.

У жніўні 1991 году параза ГКЧП завяршылася ў Маскве зносам помніка Дзяржынскаму (старшыня КДБ Кручкоў тады быў на баку ГКЧП). Плошчы Дзяржынскага вернутая ранейшая назва Лубянка. Пры тым у Расеі застаецца больш як тысяча іншых, перадусім правінцыйных іменасловаў па Дзяржынскім, а цяпер зноў аднаўляецца дыскусія — ці трэба помнік вярнуць на яго месца.

Украінцы разьвітваюцца зь Дзяржынскім, праводзячы пасьлядоўную дэкамунізацыю. Шахцёрскі горад Дзяржынск у Данецкай вобласьці, нягледзячы на блізкасьць ДНР і вайну, сёлета, некалькі месяцаў таму, памяняў назву на Тарэцк. Самым апошнім памяняў назву Днепрадзяржынск — на Каменскае. А помнік Фэліксу на цэнтральнай плошчы быў цывілізаваным спосабам дэмантаваны камунальнымі службамі.

У Беларусі зь Дзяржынскім зьвязаны перадусім прыгарад сталіцы (колішняе Койданава, ці Койднаў), вёска ў Лельчыцкім раёне (колішнія Рáдзілавічы) ды хутар Дзержынова (нязьмененая арыгінальная назва маёнтку, дзе ён уласна і нарадзіўся). Ды яшчэ — найвышэйшая кропка Беларусі, гара Дзяржынская, якая сымбалічна адпісвае яму ўсю краіну і ўсю тэрыторыю.

Едзем у горад Дзяржынск і на гару Дзяржынскую, каб даведацца, ці зжыліся зь ім мясцовыя і што думаюць пра месца гэтай асобы ў гісторыі. Што ўяўляе сабой гара і якім мог бы быць гэты сымбаль Беларусі — вы пачуеце пра невядомы «горад пад гарой» і ідэю, як зрабіць гару Сьвятую хрысьціянскім сымбалем для усёй нацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG