Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі вяшчальны саюз ня будзе пераглядаць вынікі «Эўрабачаньня»


У Эўрапейскім вяшчальным саюзе заявілі, што вынікі апошняга песеннага конкурсу «Эўрабачаньне» ня будуць перагледжвацца, паведаміла расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Украіна застанецца пераможцам конкурсу, вырашыў Эўрапейскі вяшчальны саюз, разгледзеўшы пэтыцыю з патрабаваньнем перагледзець вынікі конкурсу.

14 траўня прайшоў фінал «Эўрабачання-2016». Па агульных выніках галасаваньня гледачоў і экспэртных журы краін найбольшую колькасьць балаў атрымала сьпявачка Джамала з Украіны. Журы аддалі найбольшую колькасьць балаў сьпявачцы з Аўстраліі (якая агулам атрымала другое месца), а гледачы адправілі больш за ўсё смс-паведамленняў за расейца Сяргея Лазарава, які агулам атрымаў трэцяе месца.

Пасьля конкурсу на сайце change.org зьявілася пэтыцыя з патрабаваньнем перагледзець вынікі «Эўрабачаньня». Пэтыцыю падпісалі больш за 300 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG