Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новасыбірску невядомыя размалявалі білборд са Сталіным


У расейскім Новасыбірску невядомыя размалявалі выяву Іосіфа Сталіна на віншавальным білбордзе ад партыі КПРФ. Пра гэта паведамляе «АСТ-54», дзе і апублікавана фота плякату. Абкам КПРФ рыхтуе заяву ў паліцыю па гэтым факце.

Паводле інфармацыі сайта «НДН.ИНФО», новасыбірскія камуністы вырашылі павіншаваць горад з 9 траўня, замовіўшы разьмяшчэньне 25 тэматычных білбордаў з выявай Сталіна. Самі новасыбірцы паставіліся да такой ініцыятывы неадназначна.

Паведамляецца, што рэклямныя шчыты са Сталінам заўважыла нават брытанская прэса. Таблоід Daily Mail прысьвяціў акцыі Новасыбірскіх камуністаў нататку, у якой гаворыцца: «Пры Сталіне больш аднаго мільёна чалавек былі пакараныя ў ходзе палітычных чыстак. Мільёны людзей загінулі ў ГУЛАГу з прычыны масавага голаду і дэпартацый. Але ўсё больш расейцаў у цяперашні час захапляюцца Сталіным як моцным лідэрам, які прывёў сваю краіну да перамогі і супрацьстаяў Захаду ».

Учора ТАСС паведаміў, што ў Сургуце сябры грамадзкай арганізацыі «Рускі дух» хочуць усталяваць помнік Сталіну на набярэжнай, адкуль салдаты ў гады Вялікай Айчыннай вайны сыходзілі на фронт. Гарадзкія ўлады разглядаюць гэтую прапанову.

Па дадзеных агенцтва, бюст Сталіна знайшлі ў антыкварнай краме ў Екацярынбургу. Сябры арганізацыі цяпер шукаюць грошы на яго пакупку, перавозку ў Сургут і адліўку манумэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG