Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі вырасла падтрымка і апраўданьне злачынстваў Сталіна


Бюст Сталіна ў адным з гарадоў Расеі
Бюст Сталіна ў адным з гарадоў Расеі

Паводле сацыёлягаў, на гэта паўплывалі анэксія ўкраінскага Крыму і вайна ў Сырыі.

Узровень падтрымкі Сталіна сярод расейцаў стаў самым высокім за апошняе дзесяцігодзьдзе. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня «Лявада-цэнтра».

34 адсоткі рэспандэнтаў лічаць, што якія б памылкі і заганы ні прыпісваліся Сталіну, самае важнае, што пад яго кіраўніцтвам здабытая перамога ў Вялікай айчыннай вайне. У 2007 годзе так лічылі 28 адсоткаў расейцаў.

Толькі 21 працэнт расейцаў упэўненыя, што Сталін — «жорсткі, бесчалавечны тыран, вінаваты ў зьнішчэньні мільёнаў бязьвінных людзей». Гэта самы нізкі паказчык за ўвесь час аналягічных апытаньняў.

Паводле дасьледаваньня «Левада-цэнтра», колькасьць тых, хто апраўдвае жорсткае кіраваньне Сталіна, засталася той жа — 15 адсоткаў.

Высокі ўзровень падтрымкі Сталіна паказвалі і папярэднія сацыялягічныя дасьледаваньні. Паводле апытаньня таго ж «Левада-цэнтра» ў сакавіку 2015 году, 45 працэнтаў рэспандэнтаў лічылі, што ахвяры, якія панёс савецкі народ у сталінскую эпоху, былі апраўданыя. Па выніках апытаньня УЦВГД 2013 году 27 адсоткаў рэспандэнтаў выказвалі павагу да Сталіна, 6 адсоткаў — сымпатыю, а 3 адсоткі — захапленьне.

Сталіна падтрымліваюць у асноўным людзі сталага ўзросту, зь сярэдняй адукацыяй і зь нізкім спажывецкім статусам. На рост яго аўтарытэту, на думку сацыёлягаў, паўплывалі вайна ў Сырыі, супрацьстаяньне Захаду і анэксія ўкраінскага паўвострава Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG