Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме прапанавалі дазволіць Нацыянальнай гвардыі страляць у натоўпе


Галоўнакамандуючы войскамі Нацыянальнай гвардыі Расеі Віктар Золатаў
Галоўнакамандуючы войскамі Нацыянальнай гвардыі Расеі Віктар Золатаў

Камітэт Дзярждумы па абароне прапанаваў дазволіць вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі страляць у натоўпе, калі гэта неабходна для прадухіленьня тэракту і вызваленьня закладнікаў.

У цяперашняй рэдакцыі тэксту вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі забараняецца ўжываць зброю «пры вялікай колькасьці грамадзян, калі могуць пацярпець выпадковыя асобы».

У заключэньні камітэту па абароне адзначаецца, што «дадзеная забарона мае патрэбу ва ўсталяваньні выключэньняў, якія тычацца ўжываньня зброі ў мэтах прадухіленьня (стрыманьня) тэрарыстычнага акту, вызваленьня закладнікаў, адбіцьця групавога або ўзброенага нападу на важныя дзяржаўныя аб’екты, спэцыяльныя грузы, збудаваньні на камунікацыях, што ахоўваюцца войскамі нацыянальнай гвардыі».

Дэпутаты адзначаюць, што ў гэтых выпадках рызыка прычыненьня шкоды выпадковым асобам будзе абгрунтаванай.

Прэзыдэнт Уладзімір Пуцін абвясьціў аб стварэньні Нацыянальнай гвардыі на базе ўнутраных войскаў МУС 5 красавіка. Новае фармаваньне, якое атрымала кароткую назву «Росгвардия», узначаліў галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Віктар Золатаў. Мяркуецца, што ў заданьні Нацгвардыі, якая будзе падпарадкоўвацца наўпрост прэзыдэнту, будзе ўваходзіць барацьба з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю.

У сьнежні 2015 году прэзыдэнт Расеі падпісаў указ, згодна зь якім права страляць у натоўпе людзей, а таксама па дзецях і жанчынах, атрымалі супрацоўнікі ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG