Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга на кватэру ў Менску — 260 год. Як з гэтым жыць, расказваюць менчукі


Калі беларусы хочуць жыць на пэнсіі ва ўласных кватэрах, дык мусяць выходзіць на заслужаны адпачынак ня ў 60, а як мінімум на 200 гадоў пазьней! Гэта вынікае з лёгікі Менгарвыканкаму, які бярэцца разабрацца з чаргой на жыльлё... да канца ХХІІІ стагодзьдзя.

На паляпшэньне умоваў пражываньня ў сталіцы прэтэндуюць 215 тысяч сем’яў. З прыцягненьнем мэтавых крэдытаў летась пабудаваліся крыху больш за 800 «чаргавікоў», адпаведна, з такімі тэмпамі «хвост» меў шанцы наблізіцца да мэты за 70 гадоў.

Сёлета дзяржаўныя субсыдыі цалкам абрэзаныя і будавацца на прынцыпах «абмежаванага прыбытку» — на 5% даражэй за сабекошт м2 — пагадзіліся 228 чалавек з датай пастаноўкі на ўлік «1980-1988». Пры такім раскладзе пабачыць сьвятло ў канцы тунэля ўсім іншым пашчасьціць... праз 260 гадоў.

Падаецца, што лічба шакуе, але ці можна здзівіць жыхароў сталіцы такімі навінамі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG