Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё пра Чыжа

абноўлена

Затрыманы бізнэсовец, уладальнік групы кампаній "Трайпл", старшыня назіральнай рады футбольнага клюба "Дынама" (Менск) Юрый Чыж, якога лічаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі. Юрыя Чыжа падазраюць ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, пацьвердзіў КДБ. Разам зь ім затрыманы яшчэ «шэраг асобаў», якія падазраюць як саўдзельнікаў злачынства.

КДБ пацьвердзіў затрыманьне Чыжа. Яму пагражае да 7 год з канфіскацыяй

Юрыя Чыжа падазраюць ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, пацьвердзіў КДБ. Разам зь ім затрыманы яшчэ «шэраг асобаў», якія падазраюць як саўдзельнікаў злачынства.

Пасадзілі Чыжа: Шансон ад Саўкі ды Грышкі

«Ня ешце, рабяты, ва ўлады з нажа, а то вас пасадзяць, як пана Чыжа!» — сьпяваюць героі Лявона Вольскага.

Юры Чыж землякам: «Я вам не алігарх, я такі ж чалавек, як і вы»

Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды з радзімы арыштаванага алігарха Юрыя Чыжа, вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна.

Жыхары Бярозы пра арышт Юрыя Чыжа: “Гэта нейкае непаразуменьне”

Юрый Чыж нарадзіўся ў вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёну на Берасьцейшчыне. У самой Бярозе ён мае некаторыя прадпрыемствы.

Уласнасьць Юрыя Чыжа. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Чалавек, якому эўрапейскія санкцыі былі «да аднаго месца»

Беларускі алігарх Юры Чыж быў спачатку лібэралам, потым фаварытам Лукашэнкі, ён перажыў міжнародныя санкцыі «за падтрымку рэжыму», але трапіў у апалу да свайго патрона. Піша Ігар Карней.

Свабода наведала пасёлак Лагажэск, які належыць кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа ФОТАГАЛЕРЭЯ

Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага пасьпяховага бізнэсоўца Беларусі да арыштанта?

Юры Чыж яшчэ нядаўна лічыўся адным з найбольш уплывовых бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі — яго нават называлі «кашальком» прэзыдэнта. У 2013 годзе Юры Чыж узначаліў рэйтынг 200 самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, які рэгулярна складае інтэрнэт-партал «Ежедневник». У тым жа годзе ён атрымаў узнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі — ордэн Айчыны III ступені.

Што адбылося ў офісе Чыжа? Жыхары суседніх дамоў апавялі, што яны бачылі

Карэспандэнт Свабоды наведаўся ў офіс «Трайпла», дзе, паводле інфармацыі СМІ, учора быў затрыманы беларускі алігарх Юры Чыж. Жыхары суседняга з офісам дому на праспэкце Пераможцаў пацьвердзілі, што ў пятніцу прыблізна з 11 гадзінаў дня да вечара каля будынка стаяла 5-6 мікрааўтобусаў, зь іх выходзілі і вярталіся людзі ў цывільным, «была нейкая мітусьня».

Прэс-сакратар КДБ пра затрыманьне Чыжа: «Ведаю пра гэта толькі тое, што ёсьць у інтэрнэце»

Прэсавы сакратар КДБ Дзьмітрый Пабяржын адказаў карэспандэнту Свабоды на пытаньне адносна зьвестак пра затрыманьне Юрыя Чыжа ды іншых кіраўнікоў кампаніі «Трайпл». Тэлефон Юрыя Чыжа адключаны. Прэс-служба кампаніі «Трайпл» на званкі не адказвае.

У Менску затрымалі Юрыя Чыжа. Рэакцыя сацыяльных сетак

Адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі, Юры Чыж затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Дадзеную інфармацыю паведаміў партал TUT.BY, якую яму пацьвердзілі некалькі інфармаваных крыніц.

Юры Чыж: беларускі шлях да бізнэс-імпэрыі

У сфэру інтарэсаў Юрыя Чыжа ўваходзяць паліўна-энэргетычны комплекс, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, транспартныя і мытныя паслугі, фармацэўтыка, рэстараны, адпачынак, спорт. І гэта — ня поўны сьпіс. Менавіта гэтым і тлумачыцца спалучэньне ягонага прозьвішча са словамі «бізнэс-імпэрыя».

Лукашэнка пра Чыжа: «Які ён алігарх? Жабрак!»

Аляксандар Лукашэнка рэдка публічна выказваўся пра Юрыя Чыжа. Цікавы фрагмэнт прыводзіць амэрыканскі прафэсар Рыгор Ёфэ ў сваёй кнізе «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце».

A million dollar baby: сына топ-мэнэджэра «Трайпла» падазраюць у фінансавых злачынствах на мільёны даляраў

Казьбек Япрынцаў, сын «правай рукі» алігарха Юрыя Чыжа — Уладзімера Япрынцава, заключаў мільённыя кантракты з рознымі фірмамі на пастаўку біядызэлю. Кампаніі пералічвалі яму грошы, але паліва не атрымлівалі.

Суд ЭЗ не знайшоў доказаў датычнасьці Юрыя Чыжа да фінансаваньня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

Суд ЭЗ палічыў, што эўразьвязаўскія структуры маюць замала доказаў, каб уводзіць санкцыі супраць Юрыя Чыжа.

СМІ: затрыманы Юры Чыж і іншыя кіраўнікі «Трайплу»

"Дом Чыжа" ля Траецкага
"Дом Чыжа" ля Траецкага

Як паведамляе партал TUT.by, адзін з уплывовых некалі бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола кіраўніка Беларусі, Юры Чыж затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG