Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама заявіў Пуціну пра патрэбу выкананьня «аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі» на Данбасе менскіх пагадненьняў


Барак Абама (зьлева) і Ўладзімер Пуцін
Барак Абама (зьлева) і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў з кіраўніком Расеі Ўладзімерам Пуціным канфлікты ў Сырыі і Ўкраіне. Размова адбылася па просьбе Пуціна.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Паводле паведамленьня Белага дома, абмяркоўвалася пытаньне аб спыненьні агню паміж урадавымі войскамі і сіламі ўзброенай апазыцыі ў Сырыі. Размова адбылася па просьбе Крамля.

Высока ацаніўшы паразуменьне па пытаньні аб тэрмінах і ўмовах спыненьня агню, дасягнутае Злучанымі Штатамі, Расеяй і Міжнароднай групай падтрымкі Сырыі, прэзыдэнт ЗША адзначыў, што прыярытэтам сёньня зьяўляецца забесьпячэньне падтрымкі дамовы ўсімі бакамі канфлікту, а таксама яго належнае выкананьне рэжымам Асада і апазыцыяй, з тым, каб «палегчыць пакуты сырыйскага народу, актывізаваць палітычны працэс пад эгідай ААН і засяродзіцца на барацьбе супраць ІДзІЛ».

У ходзе гутаркі Барак Абама таксама падкрэсьліў важнасьць выкананьня «аб’яднанымі расейска-сэпаратысцкімі сіламі ва ўсходняй Украіне сваіх абавязацельстваў у адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі».

Гэта асабліва датычыцца захаваньня рэжыму спыненьня агню і дазволу назіральнікам АБСЭ атрымаць поўны доступ у зону канфлікту, уключаючы міжнародна прызнаную мяжу.

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў важнасьць «хуткага дасягненьня пагадненьня аб умовах правядзеньня» свабодных і справядлівых выбараў ва ўсходняй Украіне ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG