Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама настойвае на тым, што Расея робіць памылку ў Сырыі


Правінцыя Ідліб, Сырыя. Наступствы паветраных удараў, якія, паводле сьцьвярджэньня актывістаў, былі нанесеныя ВПС Расеі. 12 студзеня 2016 году

Прэзыдэнт Абама настойвае на тым, што Расея зьдзяйсьняе найглыбейшую стратэгічную памылку ў Сырыі.

Расея зьдзяйсьняе стратэгічную памылку ў Сырыі, падтрымліваючы рэжым Башара Асада, заявіў у аўторак прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Паводле яго слоў, Расея ўцягваецца ў Сырыі ў «балота». Барак Абама падкрэсьліў, што ён не змагаецца ў Сырыі з Уладзімерам Пуціным. «Рэальнае пытаньне, якім мы павінны задацца, палягае ў тым, што Расея набывае, атрымліваючы ў якасьці саюзьніка краіну, якая цалкам разбураная, на падтрымку якой ёй бясконца давядзецца марнаваць мільярды даляраў?» — сказаў прэзыдэнт Абама. Ён папярэдзіў, што спробы пастаяннай акупацыі Сырыі абыдуцца Расеі вельмі дорага. «Тры чвэрці краіны ўсё яшчэ знаходзіцца не пад кантролем Асада, і гэта ня зьменіцца ў бліжэйшы час», — дадаў Барак Абама.

Прэзыдэнт ЗША зноў усклаў на Крэмль сур’ёзную долю віны за цяжкасьці ў дасягненьні перамір’я ў Сырыі. Калі Расея будзе працягваць бамбардзіроўкі падобныя тым, што яна праводзіла ў апошні час, то сырыйская апазыцыя ня пойдзе на спыненьне агню, папярэдзіў прэзыдэнт Абама.

XS
SM
MD
LG