Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На ўсім працягу ад Мажайска і да беларускай мяжы НІВОДНАГА засеянага поля»


Пра свае ўражаньні ад падарожжа ў расейскі горад Мажайск у Фэйсбуку напісаў галоўны рэдактар часопісу «Архэ» Валер Булгакаў.

Зьезьдзіў з Алесем Пашкевічам на мінулым тыдні ў Мажайск (райцэнтар за 80 км. ад Масквы), дзе ў тамтэйшай друкарні забіралі новую кнігу. У кнігі быў наварочаны макет (некалькі сотняў здымкаў, у тым ліку за 60 штук каляровых), плюс хацелі выдаць якасна ў цьвёрдай вокладцы зь дзьвюма закладкамі-лясэ, таму выбар упаў на мажайскі паліграфкамбінат.

Хачу падзяліцца ўражаньнямі.

1. Так званая алімпійка ў Дубровенскім раёне ўяўляе зь сябе жалюгоднае відовішча, яма на яміне. Ня верце ў міт пра яе цудоўны стан. Наагул стан дарогі ў Віцебскай вобласьці надзвычай кепскі. І гэта платная дарога!

2. Стан расейскага ўчастку ад мяжы зь Беларусьсю і да Смаленску лепшы, чым віцебскі адцінак, але далей таксама пачынаюцца ямы і выбоіны.

3. На дарозе шмат міліцыі (пад Вязьмай нас спыніла ГІББД), але пашпартнага кантролю на мяжы няма (летась быў).

4. Расейская дарожная паліцыя палюе на беларускія машыны, якія могуць цягнуць тавар, таму пры сабе трэба мець усе спраўныя дакумэнты. У мяне правяралі нават мэдычную даведку — гэта пры тым, што за сотні падарожжаў у Літве і Польшчы мяне наагул адзін раз спыніла дарожная паліцыя.


5. На зваротным шляху зразумеў, чаму мне рэжа вока расейскі краявід паабапал дарогі — на ўсім адцінку ад Мажайску і да самай мяжы няма НІВОДНАГА засеянага ці хоць як уробленага поля. Усьцяж балотнага віду бярозкі, іншая чэзлая расьліннасьць, якая вока ня цешыць.

6. Як заяжджаеш у Расею, першыя вёскі, якія ляжаць пры дарозе, называюцца «Птушкі» і «Зюзькі». Беларускія назвы трапляюцца прынамсі да Дарагабужа.

7. Мажайск — горад дэпрэсіўны. Што ўразіла: машыны напоўніцу езьдзяць па тратуарах, любяць паркавацца каля самога ганку-ўваходу ў крамы.

8. Самі крамы часткова захаваліся ў нязьменным выглядзе з савецкіх часоў — толькі «обветшали».

9. Зайшоў у аўтакраму купіць амывайку, у ёй сьмярдзела, на падлозе ляжаў бруд, плюнуў і выйшаў.

10. Вяртаючыся, настроіўся на ФМ-станцыю «Радыё Віцебск». Пасьля выпуску навін, прачытанага а 21.00, паставілі АДНУ КАМПАЗЫЦЫЮ зь нейкага навамоднага стылю, якая гучала роўна да 22.00.

11. Упершыню праехаў 45 км. па новай акружной. За ўвесь час сустрэў на ёй ЧАТЫРЫ машыны.

12. Як заяжджаеш у Маскоўскую вобласьць, цябе сустракае вялізны бігборд «Подмосковье за ЛДПР». Перад апошнімі парлямэнцкімі выбарамі ў Расеі бачыў у Рудні (райцэнтар у Смаленскай вобласьці, на мяжы зь Лёзьненскім раёнам) рэкляму на рэйсавым аўтобусе: «Россия для русских (В. В. Жіріновскій)».

13. Насуперак стэрэатыпам, кіроўцы ў Мажайску ветлыя і прапускаюць на пераходзе пешаходаў.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG