Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча просіць больш войскаў НАТА


Анджэй Дуда
Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў НАТА разгарнуць «істотную» колькасьць войскаў і тэхнікі ва Ўсходняй Эўропе для абароны Польшчы і рэгіёну ад Расеі, якая робіцца ўсё больш агрэсіўнай.

Наступны саміт НАТА пройдзе ў Варшаве, і Дуда выказаў спадзяваньне, што пытаньне сталай дасьлякацыі вялікіх кантынгентаў войскаў НАТА ў Польшчы будзе разглядацца на саміце лідэрамі альянсу.

Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг адзначыў, што Польшча ня будзе расчараваная вынікамі саміту.

«Цяпер НАТА мае сталую ваенную прысутнасьць у рэгіёне, часткай якога зьяўляецца і Польшча. І я спадзяюся, што пасьля саміту ў Варшаве мы ўбачым больш НАТА ў Польшчы, чым калі-небудзь раней», — сказаў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG