Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО: заявы Крамля пра пагрозу з боку альянсу не абгрунтаваныя


Оана Лунджэску
Оана Лунджэску

НАТО адкінула абвінавачаньні Крамля ў тым, што палітыка Паўночнаатлянтычнага альянсу ўяўляе пагрозу для Расеі.

Такім чынам, як паведамляе агенцтва Associated Press, прадстаўнік НАТО Оана Лунджэску пракамэнтавала новую расейскую стратэгію нацыянальнай бясьпекі, падпісаную прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным 31 сьнежня.

У абноўленай стратэгіі нацыянальнай бясьпекі Расеі сьцьвярджаецца, што адной з асноўных пагрозаў краіне зьяўляецца пашырэньне НАТО. Акрамя таго ў Крамлі лічаць, што пазыцыя Захаду заключаецца ў «супрацьдзеяньні інтэграцыйным працэсам і стварэньні ачагоў напружанасьці», што нэгатыўна ўплывае на рэалізацыю інтарэсаў Расеі.

Лунгеску ў аўторак назвала гэтыя сьцьвярджэньні неабгрунтаванымі. Усяго ў расейскай стратэгіі нацыянальнай бясьпекі ўзаемаадносінам Расеі з заходнімі краінамі і «абароназдольнасьці дзяржавы» прысьвечаны каля 40 пунктаў — гэта значыць амаль палова дакумэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG