Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі баявік «Ісламскай дзяржавы» публічна забіў сваю маці


У Сырыі баявік экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» публічна забіў сваю маці за тое, што яна прасіла ўцячы разам зь ёй з захопленага экстрэмістамі гораду Рака.

Як паведамілі сырыйскія праваабаронцы, 20-гадовы Алі Сакрэ аль-Касем спачатку данёс на сваю маці Ліну, затым яна была арыштаваная і абвінавачаная ў вераадступніцтве. 7 студзеня ў Раке Алі застрэліў сваю маці на вачах у вялікага натоўпу, што сабраўся каля гарадзкой пошты, дзе яна працавала.

Пра гэта ж паведаміла ў сацыяльных сетках група сырыйскіх актывістаў, якая вядзе маніторынг усіх актаў жорсткасьці, якія зьдзяйсьняюцца «Ісламскай дзяржавай» і рэжымам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Пацьвердзіць інфармацыю з незалежных крыніцаў не ўяўляецца магчымым.
Па дадзеных сырыйскага праваабарончага «Назіральнага цэнтру», з часу абвяшчэньня «Ісламскай дзяржавай» халіфата на захопленых сырыйскіх і іракскіх тэрыторыях, былі публічна забітыя больш за дзьве тысячы мірных грамадзянаў Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG