Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку нападу на гатэль у Хургадзе параненыя эўрапейскія турысты


Эгіпецкія ўлады паведамілі, што ў выніку нападу 8 студзеня на гатэль Bella Vista на курорце Хургада пацярпелі двое турыстаў з Аўстрыі і адзін — са Швэцыі.

Пагрозы для жыцьця турыстаў няма. Адзін з двух нападнікаў затрыманы, другі пры спробе схавацца быў застрэлены. У міністэрстве ўнутраных спраў Эгіпту адзначылі, што злачынцы мелі пры сабе нажы і аўтаматычную зброю. Зьвесткі аб поясе сьмяротніка не пацьвердзіліся.

Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Днём раней «Ісламская дзяржава» заявіла, што яе баявікі стаяць за нападам на ізраільскіх турыстаў у Каіры ў чацвер на гэтым тыдні. У Хургадзе пасля атакі ў пятніцу ўведзена надзвычайнае становішча, усе ўезды і выезды перакрытыя. Пад узмоцненую ахову ўзятыя ўсе турыстычныя цэнтры і стратэгічныя аб’екты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG