Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія салдаты загінулі ў Аўганістане ў выніку тэракту


Амэрыканскія вайскоўцы ў Аўганістане, ілюстрацыйнае фота
Амэрыканскія вайскоўцы ў Аўганістане, ілюстрацыйнае фота

Тэрарыст-самагубца зьдзейсьніў напад на вайсковы патруль.

Шэсьць амэрыканскіх вайскоўцаў загінулі, двое атрымалі раненьні ў выніку атакі тэрарыста-сьмяротніка на сумесны патруль сілаў НАТО і аўганскай арміі.

Атака адбылася ў вёсцы непадалёк ад ваенна-паветранай базы Баграм. Як паведаміў Пэнтагон, тэрарыст раптам наблізіўся да патруля на матацыкле і падарваў магутнае выбуховае прыстасаваньне, якое знаходзілася пры ім. Прадстаўнікі талібаў узялі на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт, у выніку якога быў таксама паранены аўганскі салдат. Міністар абароны ЗША Эш Картэр назваў атаку «цяжкім напамінам пра небясьпекі, зь якімі нашы войскі сутыкаюцца ў Аўганістане кожны дзень».

За год, які прайшоў з часу вываду з краіны большай часткі міжнароднага кантынгенту, талібы рэзка актывізаваліся ў многіх рэгіёнах краіны. На мінулым тыдні Пэнтагон апублікаваў справаздачу з папярэджаньнем аб магчымым пагаршэньні сытуацыі ў Аўганістане, паколькі талібы працягваюць уяўляць «ўстойлівую пагрозу як сілам ЗША, кааліцыі і аўганскай арміі, так і грамадзянам Аўганістану». Цяпер у краіне знаходзяцца каля 10 тысяч амэрыканскіх салдат і 4000 вайскоўцаў з краінаў міжнароднай кааліцыі. Іх мэтай зьяўляецца «падрыхтоўка і аказаньне дапамогі» аўганскай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG