Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША дадуць курдам зброю для барацьбы з ісламістамі


Эштан Картэр і Масуд Барзані
Эштан Картэр і Масуд Барзані

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заяўляе, што ўзбраеньне, якое Вашынгтон прадаставіць курдзкім вайскоўцам, дазволіць цалкам забясьпечыць дзьве курдзкія брыгады, пасьля чаго яны будуць гатовыя далучыцца да баёў за вызваленьне захопленага ісламістамі Масула. Пра гэта Картэр заявіў падчас візыту ў Арбіл, сталіцу ірацкага Курдыстана.

Па словах Картэра, ўзбраеньне прыбудзе на працягу бліжэйшых тыдняў. Гаворка ідзе ў прыватнасьці пра зброю, патроны, браніраваныя машыны, сродкі камунікатыўнай сувязі і мэдыкамэнты.

Візыт Эштана Картэра ў Арбіл зьяўляецца часткай яго тыднёвага неаб’яўленага візыту ў Ірак і Аўганістан.

17 сьнежня Картэр сустрэўся з прэзыдэнтам іракскага Курдыстана Масудам Барзані і камандуючым міжнароднай кааліцыяй пад кіраўніцтвам ЗША, якая ваюе супраць групоўкі «Ісламская дзяржава».

Па словах Эштана Картэра, Барзані запэўніў яго, што курдзкія ваенныя далучацца да намаганьняў міжнароднай кааліцыі ў барацьбе супраць ісламістаў.


Раней плянавалася, што ЗША пачакаюць з прадастаўленьнем ўзбраеньня, пакуль дзьве курдзкія брыгады ня пройдуць трэнінг. Але Картэр запэўніў, што гэта будзе зроблена раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG