Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія самалёты скідваюць на Сырыю бомбы з надпісамі «За Парыж» і «За нашых»


Міністэрства абароны Расеі распаўсюдзіла ролік, дзе на авіяцыйныя бомбы чорным маркерам наносяць надпісы «За Парыж» і «За нашых». Бомбы замацаваны на зьнішчальніку-бамбавіку Су-34.

Разам з гэтым ролікам распаўсюджана паведамленьне, дзе адзначаецца авіяцыйная групоўка Расеі ў Сырыі павялічана ўдвая — да 69 самалётаў. Марская групоўка налічвае 10 караблёў, з іх 6 — у Міжземным моры.

Міністэрства абароны Расеі таксама заяўляе аб вялікіх стратах тэрарыстаў у выніку дзеяньняў расейскай авіяцыі, зьнішчэньні шматлікіх баз і складоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG