Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтам БДУІР прапануюць некалькі выходных за наведваньне лекцыі ідэоляга «русского мира»


Студэнты БДУІР у сацыяльных сетках паведамляюць, што ім прапаноўваць наведаць лекцыю Мікалая Старыкава ў Менску. За гэта абяцаюць вызваленьні ад заняткаў.

Вядома месца і час збору. Гэта панядзелак 17:40 па вуліцы Камуністычная, 86. Студэнты таксама паведамляюць, што арганізацыяй сустрэчы займаецца БРСМ.

Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыбеларускімі і антыўкраінскімі выказваньнямі. Ён адзін зь лідэраў “Антымайдану”, рашуча падтрымлівае анэксію Крыма. Раней паведамлялася, што пасьля зваротаў менчукоў была адмененая адна яго сустрэча.

Глядзець камэнтары (20)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG