Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктарцы Ўкраінскай бібліятэкі ў Маскве пагражае да пяці гадоў турмы


Натальля Шарына - дырэктар Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве

Сьледчы камітэт Расеі абвінавачвае яе ў экстрэмізме.

Сёньня суд у Маскве, як чакаецца, разгледзіць пытаньне аб меры стрыманьня для дырэктара ўкраінскай бібліятэкі Натальлі Шарынай.

Сёньня ж на допыт будуць выкліканыя яшчэ некалькі супрацоўнікаў Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве.

Прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Ўладзімер Маркін у чацьвер заявіў, што яго ведамства будзе прасіць суд аб арышце Шарынай паводле абвінавачваньня ва ўзбуджэньні нянавісьці па нацыянальнай прыкмеце. Ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Расейскі ПЭН-Цэнтар выказаў абурэньне ў сувязі з разгромам Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры ў Маскве. У заяве, разасланай праз Фэйсбук, расейскія пісьменьнікі, журналісты і грамадзкія дзеячы нагадваюць, што зьнішчэньне бібліятэкі «стане яшчэ адным злачынствам бяздумных і несумленных палітыканаў, гатовых ва ўгоду агрэсіўнай мілітарысцкай кан’юнктуры сеяць варожасьць і нянавісьць паміж грамадзянамі Расеі і Ўкраіны».

Расейскі ПЭН-Цэнтар патрабуе спыніць перасьлед супрацоўнікаў бібліятэкі паводле абсурдных абвінавачваньняў, лічачы гэтай формай рэпрэсіяў па палітычных матывах.

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG