Апэратыўнікі адбіраюць дакумэнты, электронныя носьбіты і некаторую літаратуру, паведамляе агенцтва гарадзкіх навінаў «Москва» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Паводле дадзеных агенцтва, прычынай ператрусаў сталі паведамленьні аб тым, што ў бібліятэцы захоўваюцца асобнікі нейкай газэты, у якой нібыта скажаюцца гістарычныя факты, і што дадзенае выданьня можа насіць «русафобскі характар».
Ператрусы таксама праходзяць у кватэрах у кіраўніцы бібліятэкі Натальлі Шарынай і прадстаўніка Сусьветнага кангрэсу ўкраінцаў у Маскве Валерыя Семяненкі.