Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выказалі расчараваньне прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі


Марк Тонар

У ЗША заявілі, што «расчараваныя» прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, таму што яны не апраўдалі чаканьняў на свабоднае і сумленнае волевыяўленьне.

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар заявіў, што міжнародныя назіральнікі адзначылі «сур’ёзныя праблемы» падчас галасаваньня 11 кастрычніка, па выніках якога дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка з больш як 83 адсоткамі галасоў выбаршчыкаў быў пераабраны на пяты тэрмін.

Праблемы, па словах прадстаўніка Дзярждэпартамэнту, былі зьвязаныя зь немагчымасьцю міжнародных і мясцовых назіральнікаў сачыць за падлікам галасоў. Акрамя таго, Тонар заявіў пра амаль поўную адсутнасьць прадстаўнікоў апазыцыі або незалежных назіральнікаў у выбарчых камісіях.

«Свабодная і незалежная прэса, прастора для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці і працы апазыцыйных партыяў, а таксама поўны доступ міжнародных і ўнутраных назіральнікаў маюць важнае значэньне для забесьпячэньня свабодных і справядлівых выбараў», — адзначыў Тонар.

Аляксандар Лукашэнка быў пераабраны ў пяты раз у ходзе галасаваньня 11 кастрычніка. Апазыцыя назвала выбары «спэктаклем» і заявіла, што не прызнае іх вынікаў. Афіцыйныя зьвесткі аб выніках выбараў ЦВК мае абвясьціць 16 кастрычніка.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG