Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павел Латушка: «Я — дзіцё перабудовы, калі беларусы пачалі задумвацца пра свае карані»


Павел Латушка
Павел Латушка

Амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка даў вялікае інтэрвію пра сваю працу і асабістае жыцьцё часопісу «Большой».

Як кажа Латушка, «галоўныя рысы беларускага народа — працавітасьць і гасціннасьць. Калі я быў дзіцем, бацька сказаў мне: «Калі б твая бабуля працавала ў Амэрыцы, яна даўно была б мільянэрам». Адказваючы на пытаньне, якіх якасьцяў беларусам не хапае, Латушка кажа, што ня хоча публічна крытыкаваць нацыю, да якой належыць, але лічыць, што «нам, беларусам, важна лепш ведаць сваю гісторыю».

Сваю цікавасьць да гісторыі Латушка пачаў яшчэ ў школе. «Я — дзіцё перабудовы, таго самага часу, калі беларусы пачалі задумвацца пра свае карані. Мой бацька набыў шматтомную беларускую энцыклапедыю і штудзіраваў яе практычна штодня, а пасля спрабаваў перадаць гэтыя веды мне. Потым, калі я паступіў на гістфак БДУ, на „першую беларускамоўную плынь“, у мяне зноў паўстала цікавасць да нашага мінулага», — кажа амбасадар.

«Беларусам важна зразумець: нам ня трэба ствараць легенды, наша гісторыя і без таго — найбагацейшы пласт падзей і фактаў», — упэўнены Латушка, які прызнае, што падчас працы ў Польшчы ня раз спрачаўся з калегамі наконт неадназначных момантаў беларускай і польскай гісторыі.

«Французы амаль не асацыююць Беларусь з Эўропай», — кажа Латушка, і заяўляе, што трэба больш актыўна паказваць: мы — часка эўрапейскай сям’і.

Цалкам інтэрвію можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG