Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 верасьня: У Магілёве фэстываль анімацыі, а ў Берасьці — тэатру


ЛЮБАНЬ. Менская вобл.
ЛЮБАНЬ. Менская вобл.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Грамадзкая кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ладзіць прэсавую канфэрэнцыю, каб падвесьці вынікі назіраньня за першай часткай выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі. Удзел возьмуць намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак. Пачатак аб 11-й гадзіне ў менскім офісе «Вясны» (вул. Мержынскага, 8, 26).

У Магілёве да 13 верасьня пройдзе 18-ы Міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў «Анімаеўка-2015». У конкурснай праграме бяруць удзел 79 фільмаў з 33 краін.

А ў Берасьці пачнецца 20-ы Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая вежа». Адкрыцьцё а 18-й гадзіне ў Берасьцейскім акадэмічным тэатры драмы (вул. Леніна, 21). Сёлета ў фэстывалі возьмуць удзел драматычныя, лялечныя, вулічныя, музычныя і плястычныя тэатры зь 15 краін сьвету. Паказ спэктакляў адбудзецца на расейскай і беларускай мовах, а таксама на баўгарскай, ангельскай, літоўскай, арабскай, украінскай мовах зь перакладам. Праграму фэстывалю можна пабачыць тут.

У ГІСТОРЫІ

2001 — адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была зробленая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі. Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсыльваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1865 — латыскі паэт Яніс Райніс.

1953 — беларускі пісьменьнік Вінцэсь Мудроў.

1972 — беларускі пісьменьнік Алесь Пашкевіч. Аўтар, сярод іншага, дакумэнтальнага раману «Пляц Волі» і раману-біяграфіі «Круг», прысьвечанага Ўладзімеру Дубоўку.

У гэты дзень памерлі:

1937 — савецкія карныя органы расстралялі беларускага палітыка Язэпа Мамоньку. Мамонька быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР і арганізатарам беларускай партыі эсэраў.

1971 — Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР.

1973 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі.

ЦЫТАТА

«Адсутнасьць гістарычнай памяці — адметная рыса беларускага соцыюму».

Вінцэсь Мудроў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG