Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 верасьня: Дзень беларускай вайсковай славы


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень салідарнасьці журналістаў.

Дзень беларускай вайсковай славы

У Менску адбудзецца чарговая сустрэча кантактнай групы па Данбасу.

У Горадні пройдзе пасяджэньне Эўразійскай міжурадавай Рады. У пасяджэньні возьмуць удзел кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Казахстану і Расеі.

Візыт дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Беларусь. На 8-9 верасьня заплянаваныя сустрэчы дэлегацыі са старшынямі абедзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу, міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем і старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Чальцы дэлегацыі таксама сустрэнуцца з асноўнымі ўдзельнікамі прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, лідэрамі апазыцыі, кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі і іншымі. Мэта візыту — ацэнка перадвыбарнай кампаніі і палітычнага клімату напярэдадні выбараў прэзыдэнта.

Менск, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а) часопіс pARTisan запрашае на дыскусію «Інтэлектуальнае супраціў: новыя стратэгіі». У дыскусіі прымуць удзел: прафэсар ЭГУ Альміра Ўсманава, мастак, арт-дырэктар прасторы «ЦЭХ» Андрэй Лянкевіч, прадстаўніца ўкраінскага Фонду «Ізаляцыя. Плятформа культурных ініцыятываў» Ганна Мядзьведзева. Пачатак у 19 гадзінаў.

Менск, адкрыцьцё «Музэя ката» адбудзецца па адрасе: пр-т Дзяржынскага 11.

У Барысаве пройдзе адборачны матч ЭЎРА-2016 «Беларусь — Люксэмбург». Месца правядзеньня — Спартовы комплекс «Барысаў-Арэна». Пачатак у 21.45.

У гісторыі:

1380 — Кулікоўская бітва, разгром войскамі Маскоўскага княства на чале з Дзьмітрыем Данскім войска Залатой Арды.

1504 — Мікелянджэлё скончыў працу над скульптурай «Давід».

Канстанцін Астроскі
Канстанцін Астроскі

1514 — адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла амаль утрая большае войска Масковіі.

1636 — заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы і адзін з найбольш аўтарытэтных унівэрсытэтаў ЗША.

1655 — швэдзкія войскі занялі Варшаву.

1708 — расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Боўр, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў.

1844 — выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

1973 — перакрытая рака Вілія, створанае самае вялікае ў Беларусі Вілейскае вадасховішча.

1989 — заснаваны Народны рух Ўкраіны.

1990 — у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.

1991 — Македонія абвясьціла незалежнасьць.

1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі.

1995 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл афіцыйна запрасіў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Прагу.

У гэты дзень нарадзіліся:

841 —Антанін Дворжак, чэскі кампазытар.

1910 — Жан-Луі Баро, францускі актор і рэжысэр.

1938 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладчык.

Цытата:

Гэтыя размовы, што нейкіх балванчыкаў дурных заманілі на Плошчу і падставілі. Дык па гэтай лёгіцы ў нас уся гісторыя такая. Вось быў у нас такі Канстанцін Астроскі — узяў, заманіў 30 тысяч чалавек супраць 80 тысяч.

Мікола Статкевіч, з выступу на прэсавай канфэрэнцыі 28 жніўня 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG