Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязны ў ЗША Кабзон заклікаў разарваць дыпляматычныя адносіны з ЗША


Расейскі сьпявак і дэпутат Дзярждумы Ёсіф Кабзон заклікаў разарваць дыпляматычныя адносіны з ЗША і далей падтрымліваць стасункі з гэтай краінай праз консульскія службы.

«Яны не пусьцілі Мацьвіенку. Мала таго, што яна старшыня Саўфеду, яна ж яшчэ і жанчына. Ужылі нейкія дурныя санкцыі», — перадае камэнтар Ёсіфа Кабзона «Расейская служба навінаў».

Старшыня Савету Фэдэрацыі Дзяржаўнай Думы Расеі Валянціна Мацьвіенка адмовілася ад наведваньня ЗША ў канцы жніўня пасьля таго, як ёй выдалі абмежаваную візу, якая дазваляе наведаць толькі Нью-Ёрк, дзе разьмешчаная штаб-кватэра ААН. Валянціна Мацьвіенка ўключаная ў санкцыйны сьпіс непажаданых расейскіх палітыкаў пасьля падзеяў у Крыме. Самому Ёсіфу Кабзону ўжо шмат гадоў забаронены ўезд ў ЗША з прычыны падазрэньняў у сувязях з мафіяй.

Пасьля публічнай падтрымкі сэпаратыстаў ва Ўкраіне Ёсіф Кабзон быў уключаны і ў сьпіс тых расейскіх палітыкаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

28 жніўня Ёсіф Кабзон паведаміў, што зможа паехаць у Эўропу на лекаваньне ад раку прастаты. Ёсіф Кабзон падзякаваў за судзеяньне ў атрыманьні візы прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну. У якую дакладна краіну Эўразьвязу зьбіраецца Ёсіф Казбон, ён не паведаміў. Сярод магчымых краін крыніцы ў асяродзьдзі сьпевака называюць Нямеччыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG