Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску правялі «Барадулінкі»


Упершыню ў абласным цэнтры прайшлі імпрэзы-прысьвячэньні народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну

Арт-праекты паводле ініцыятывы віцебскай моладзі і Цэнтру сучаснага мастацтва сталі данінай памяці «дзядзьку Рыгору». У дворыку дома № 7 па вуліцы Талстога ладзілася шмат культурніцкіх падзеяў гарадзкога маштабу, але такой вялікай колькасьці культурніцкіх праектаў, увасобленых разам, гараджанам бачыць яшчэ не даводзілася.

«Назва „Барадулінкі“ — даніна павагі асобе і творчасьці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Летні маркет „Барадулінкі“ — кірмаш вырабаў маладых майстроў хэнд-мэйду, выступ Андрэя Хадановіча, продаж сувэніраў і кніг, гарадзкая фотасушка, „Сьпеўны сход“, канцэрт гурту TonkiXod, паказ лепшых айчынных кароткамэтражак — усё гэта мусіць нагадваць пра асобу нашага земляка і творцы», — кажа каардынатар віцебскай Арт-базы Ўладзімір Булаўскі.

«Барадулінкі» працягваліся з 13.00 і да поўначы 27 чэрвеня. У гэтыя выходныя Віцебск адзначае Дзень горада, і вуліца Талстога стала на гэты час сапраўдным цэнтрам беларускага жыцьця.

Некаторыя іншыя сьвяточныя мерапрыемствы пакінулі ў гасьцей горада і віцебскіх журналістаў даволі сумнае ўражаньне: прыкладам, па цэнтры Віцебску прайшло тэатралізаванае шэсце, дзе побач праехаліся на конях князь Альгерд, мітычная княгіня Вольга і Аляксандар Неўскі, помнік якому прагнуць усталяваць віцебскія ўлады. А ззаду прайшла калёна «палонных немцаў» пад наглядам «узброеных чырвонаармейцаў», спартоўцы, маладыя ў шлюбных строях і «старыкі Хатабычы» зь піянэрамі ў чырвоных гальштуках.

«Арт-прастора» на Талстога, 7 стала беларускім цэнтрам Віцебску
«Арт-прастора» на Талстога, 7 стала беларускім цэнтрам Віцебску

Уладзімер Булаўскі
Уладзімер Булаўскі

Выступае Андрэй Хадановіч
Выступае Андрэй Хадановіч

Дырыжор «Сьпеўнага сходу» Сяргей Доўгушаў
Дырыжор «Сьпеўнага сходу» Сяргей Доўгушаў

«Сьпеўны сход» у Віцебску
«Сьпеўны сход» у Віцебску

«Сьпеўны сход» у Віцебску
«Сьпеўны сход» у Віцебску

Фотасушка
Фотасушка

Фотасушка
Фотасушка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG