Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Пуцін у бліжэйшыя дні прыедзе ў Менск


У бліжэйшыя дні ў беларускай сталіцы чакаюць візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведамляе крыніца ў адміністрацыі прэзыдэнта Лукашэнкі.

Прынамсі, пачалася арганізацыйная падрыхтоўка да візыту ў Беларусь прэзыдэнта Расеі.

Дакладная дата прыезду Пуціна і прычына яго нечаканага пакуль візыту не раскрываюцца. Адміністрацыя расейскага прэзыдэнта нічога пра візыт у Беларусь не паведамляе.

Апошні раз Уладзімір Пуцін быў у Мінску ў лютым падчас саміту па Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG