Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Пуціна сьвярбяць боегалоўкі»


Цыля Зінгельшухер, якая аўтар звароту адэсіткі да Пуціна, тлумачыць, чаму Ўкраіна ніколі ня стане Расеяй.

Цыля Зінгельшухер паліць цыгары і размалёўвае твар ў колеры ўкраінскага сьцягу. Хоць Цыля — хутчэй за ўсё выдуманы пэрсанаж і яе калёнкі публікуюцца на сайце «Дурдом», піша яна пра рэчы больш чым сур’ёзныя.

Яе «зварот адэсіткі да Пуціна», які зьявіўся ў інтэрнэце напярэдадні гадавіны трагічных падзеяў у Адэсе 2 траўня, карыстаецца велізарным посьпехам. На адэскай мове Цыля Зінгельшухер тлумачыць Пуціну, што «Украіна жыве ў 2015 годзе, а Расея, затрымаўшыся ў сорак пятым, ўпарта паўзе ў трыццаць сёмы».

«Вы ўжо шмат разоў нацерлі нам мазоль сваім партрэтам у вашым тэлевізары, калі клічаце Адэсу вярнуцца ў свой „рускі сьвет“ — паведамляе прэзыдэнту суседняй краіны Цыля Зінгельшухер. — Тое, што ўсе ўкраінцы ўмеюць гаварыць па-расейску, а многія робяць гэта пастаянна, не азначае, што яны з вамі гавораць на адной мове».

Завяршаецца зварот адэсіткі так:

«Дарагі Ўладзімір Уладзіміравіч, шоб вы былі здаровыя! Адэса-ткі заўсёды рада вас бачыць! Асабліва ляжачым у зямлі. Таму зрабіце нам сьвята і забіцеся аб сьцяну. Можна і аб крамлёўскую. Мы абяцаем плакаць аб вас цэлы тыдзень, але з музыкай і танцамі».

Цыля Зінгельшухер адказала на пытаньні Радыё Свабода.

РС: Палітычныя праграмы расейскіх тэлеканалаў ужо год занятыя дыскусіямі пра Украіну, і падзеі 2 траўня ў Адэсе — вечная тэма гэтых перадач і адзін з галоўных козыраў аматараў"Наваросіі«. Нядаўна адэскі анархіст Вадзім Чорны сказаў у прамым эфіры расейскага тэлебачаньня, што калі б ня гэтая трагедыя, то ў Адэсе быў бы другі Данбас. Пагодзіцеся з гэтым?

Цыля Зінгельшухер: Толькі збольшага. Ня трэба быць вайскоўцам экспэртам, каб разумець — паўтарыць лёс Данецку і Луганску Адэсе было складана. І справа ня толькі ў больш актыўнай праўкраінскай пазыцыі гараджан. А ў тым, што мясцовы сэпаратызм, які сапраўды мае пэўны фонавы ўзровень, ня змог бы дамагчыся ніякіх істотных вынікаў без наўпроставага ўмяшаньня расейскіх дывэрсантаў, расейскай зброі і расейскай рэгулярнай арміі. Зьявіцца ў Адэсе ім было няпроста нават з тэрыторыі Прыднястроўя. Вельмі вялікія шанцы паўтарыць лёс Данбасу меў Харкаў. З прычыны сваёй блізкасьці да мяжы. Гэтыя два гарады вясной 2014 сталі «выпрабавальнымі шарамі», з дапамогай якіх Крэмль дасьледаваў трываласьць ўкраінскай улады. Але ўсё ж Адэсу крамлёўскія вайскоўцы і прапагандысцкія ястрабы разглядалі толькі як запасны варыянт, як агмень напружаньня, які фармуе інфармацыйнае поле "прычынаў«вынайдзенага пуцінскай камандай «наваросійскага паўстаньня» супраць новай украінскай улады. Маскве патрэбныя былі ня проста яркія карцінкі грамадзянскага супрацьстаяньня мясцовага насельніцтва з «кіеўскай хунтай», але і крывавая лазьня ў сухім астатку.

Цалкам інтэрвію чытаць тут.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG