Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніводнага прабачэньня за «Пагоню» не чытаў, — Крукоўскі


Уладзімер Крукоўскі
Уладзімер Крукоўскі

Адзін з аўтараў дзяржаўнага гербу «Пагоня» Ўладзімер Крукоўскі заявіў, што ягоныя прэтэнзіі да аўтара кнігі «Байсан» Алеся Плоткі і мастачкі Юліі Галавіной застаюцца ў сіле. Спадар Крукоўскі мае намер давесьці справу да суду.

Пра гэта ён распавёў карэспандэнту Свабоды, пасьля таго як у сеціве зьявіліся выбачэньні ад некаторых фігурантаў справы пра «Пагоню».

«Не чытаў ніводнага прабачэньня, у сеціва я не хаджу, — сказаў Уладзімер Крукоўскі. — Са мной размаўляў толькі Павал Белавус цераз сайт „Белсата“ прасіў прабачэньня. Я так і не зразумеў, пра што ён гаварыў, бо ён у мяне нічога ня ўкраў. За што прабачэньня прасіць? Я да яго магу толькі прэтэнзіі прад’явіць, што ён гэты плягіят распаўсюджваў. А так ніхто мне не тэлефанаваў. Ёсьць два канкрэтныя злодзеі, як высьветлілася, гэта Плотка і Галавіна. Плотка ў сваёй кнізе сябе пазыцыянуе як „аўтар ідэі“, а мастачка — Галавіна. І ніводзін зь іх са мной не размаўляў. Мала таго, Плотка заявіў у адным з інтэрвію, што ён зьвяртаўся да сям’і Крукоўскага. Сям’я ў мяне — пяцёра чалавек. Ніхто і зялёнага паняцьця ня мае, што Плотка званіў, нешта пытаўся. А ён кажа — маўляў, сям’я адмовілася зь ім сустракацца», — апавёў карэспандэнту Свабоды Ўладзімер Крукоўскі.

Спадар Крукоўскі сказаў, што грунтоўна зьбірае матэрыялы для перадачы ў суд.

«Каб не цягнулася гэтая справа, як у 2002 годзе. Тады таксама быў суд па пытаньні плягіяту. Калі лоўкія хлопцы, якія займаюцца вырабам сталёвых дзьвярэй, укралі такім жа спосабам плякат, прыстасавалі яго да сталёвых дзьвярэй. Дык там гісторыя з судом месяцы тры цягнулася. Суд я выйграў і нават атрымаў кампэнсацыю за маральную і матэрыяльную шкоду», — адзначыў Уладзімер Крукоўскі.

Вокладка кнігі «Байсан» Алеся Плоткі
Вокладка кнігі «Байсан» Алеся Плоткі

Уладзімер Крукоўскі лічыць, што зьмешчаны на вокладцы кнігі «Байсан» Алеся Плоткі малюнак «Пагоні» зь вершніцай замест вершніка парушае ягоныя аўтарскія правы. Аднак раней спадар Крукоўскі заяўляў, што ня мае ніякіх фінансавых прэтэнзіяў і жадае толькі абараніць аўтарскае права.

20 сакавіка на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алесь Плотка напісаў: «Працягваючы мэсыдж журналіста Вячоркі, дэклярую, што мастаку Крукоўскаму ад маёй пэрсоны прыносяцца прабачэньні ў неабходнай ступені. Алесь Плотка».

РС

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG