Зьявіліся і фатаграфіі з «магчымага месца пахаваньня», паколькі пацьверджаньня таго, чыё цела ў магіле, няма.
Раней у гэты дзень Партыя рэгіёнаў афіцыйна пацьвердзіла гібель Віктара Януковіча-малодшага.
Напярэдадні зьявіліся супярэчлівыя паведамленьні пра гібель Януковіча-малодшага на возеры Байкал у Расеі. Расейскія СМІ са спасылкай на МНС Расеі сьцьвярджалі, што ў ДТЗ на Байкале памёр масквіч Віктар Давыдаў, якому гэтак жа, як і Януковічу-малодшаму, было 33 гады. Аднак прадстаўнік прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ня можа ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гібель сына Януковіча.