Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбар ёсьць


Анры дэ Гро, «Вялікі пераварот» (1893).
Анры дэ Гро, «Вялікі пераварот» (1893).

Наста Дашкевіч

Так сталася. Мы бачым увачавідкі. Здаецца, усё аднолькава: і там салдаты, і там. Салдаты маладыя, старыя, добраахвотнікі, кантрактнікі. Кожным нешта кіруе, кожнага нешта натхняе, кожнага падтрымоўвае нешта сваё. І адных, і другіх дабраслаўляюць; і адных, і другіх праклінаюць. Вайна – гэта калі сёньня ёсьць сёньня, а заўтра можа ня быць. І калі заўтра няма, прыходзіць вечнасьць. І ў гэтай вечнасьці адны ўспадкоўваюць ва ўзнагароду вечнае жыцьцё, а другія – вечнае асуджэньне. Бо адны прыносяць сябе ў ахвяру, баронячы дом; а другія паміраюць, квапячыся на чужое.

На небе дзьвюх праўдаў няма, і выбару ўжо не застаецца. А на зямлі выбар пакуль ёсьць.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG