Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве гадавіну Майдана адзначаюць «Антымайданам»


Акцыя арганізаваная рухам «Антымайдан», які змагаецца з «пятай калёнай», і прымеркаваная да гадавіны кіеўскага Майдана.

Папярэдне расейскія СМІ паведамлялі, што на мітынг арганізавана зьбіраюць студэнтаў і настаўнікаў. Удзельнікам мітынга абяцалі па 500 расейскіх рублёў — піша Эхо Москвы.

У першых калёнах удзельнікаў заўважаныя адзін з арганізатараў мітынга лідэр байкерскага клюба «Начныя ваўкі» Аляксандр «Хірург» Залдастанаў і экс-дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Алег Цароў, які падтрымлівае прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне. Сёньня ж інтэрвію расейскаму тэлеканалу НТВ даў былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG