Пра гэта «ЭўраПраўдзе» распавяла эўрапейская дыпляматычная крыніца, знаёмая з дэталямі перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.
«Захарчанка і Платніцкі не падпісваюць кампраміс, узгоднены лідэрамі з Пуціным. Робяць яны гэта па інструкцыі саміх расейцаў, якія працуюць на зрыў дамоўленасьцяў і на дэманстрацыю таго, што нібыта „ДНР“ і „ЛНР“ — самастойныя суб’екты перамоваў», — распавёў суразмоўца.
«У крытычны момант назіраем танны тэатар. Але для ўсіх тут відавочна, што мір, падобна, не ў інтарэсах Расеі і яе стаўленікаў», — дадаў суразмоўца.