Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна, якая ў табе


Франсіска Гоя. Сон розуму нараджае пачвараў. 1797
Франсіска Гоя. Сон розуму нараджае пачвараў. 1797

Дзьве жанчыны спрачаліся пра вайну. Адна падтрымала верш украінскай паэткі, дзе тая просіць прабачэньня ў рускіх. Другая асудзіла. Першая казала, што толькі праз дараваньне можна спыніць вайну. Другая адказвала, што няма чаго выбачацца перад агрэсарам.

Я быў на баку другой, якая на баку ўкраінцаў.

Вайна – калі ты на баку. Вайна насамрэч – у табе, калі ты ангажаваны.

Першая жанчына была проста жанчына, не на баку, бо ўсе церпяць ад вайны, а ў той жанчыне вайны не было.

І тады я паспрабаваў сысьці з «пазыцыі», з «боку», і адчуў, як вайна сыходзіць зь мяне. Вайна сканчаецца тады, калі яна сканчаецца ў нас.

Уладзімер Бухлей

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG