Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы конкурсу малюнкаў і вершаў «Невясёлыя карцінкі» (+ГАЛЕРЭЯ)


З нагоды выхаду альбому «Невясёлыя карцінкі» Свабода правяла конкурс сатырычных малюнкаў і вершаў сярод слухачоў і чытачоў. Ахвотным прапаноўвалася паказаць камічнасьць, парадаксальнасьць і дзівоцтва беларускай штодзённасьці. Кожны ўдзельнік конкурсу мог атрымаць альбом.

Пераможцаў вызначалі аўтары альбому «Невясёлыя карцінкі» мастак ДэЛёз і паэт ДаСьлёз.

Першае месца ў паэтычным конкурсе заняў Зьміцер Дзядзенка са сваім вершам пра адзінага кандыдата, які ён выканаў у бары «ДК» 13 лістапада падчас прэзэнтацыі альбому «Невясёлыя карцінкі».

Зьміцер Дзядзенка. АДЗІНЫ

Каб электарат ня пырскаў сьлінаю,
Каб яму альтэрнатыву даць,
Вырашылі ў нас абраць адзінага
І яго на выбары паслаць.

Кандыдатаў вартых набіраецца —
Як у паліклініцы чарга:
Кожны быць адзіным пагаджаецца,
Саступіць ня хочуць ні фіга.

Той крычыць, што мае досьвед выбараў,
Той — што ўладзе ён нясе каюк...
Прадказаць бяруся беспахібна я:
Зноў «адзіных» будзе дзесяць штук!

Зьміцер Дзядзенка атрымлівае альбом у падарунак
Зьміцер Дзядзенка атрымлівае альбом у падарунак


Зьміцер Дзядзенка атрымае ад Радыё Свабода электронную кнігу Amazon Kindle.

Другое месца падзялілі дзьве аўтаркі — Марта Мюлер і Зіна Зёлкіна. Яны атрымліваюць ад Радыё Свабода майкі ў падарунак ад кампаніі #uparty.

Марта Мюлер. ЭДЭЛЬВАЙС

Ён закінуў і лабы, і пабы,
ён забыўся пра пільснэр і вайс,
як Маленькі Прынц рваў баабабы,
ён расьціў для яе эдэльвайс.
Ён гаршчок ставіў на антрэсолі,
грэў дыханьнем у люты мароз,
батанічныя кнігі мусоліў -
эдэльвайс жа, паскуда, ня рос.
Ён бадзяўся па Менскім узвышшы,
начаваў на Дзяржынскай гары,
жыў на дахах, дзе коткі ды мышы,
эдэльвайс жа ня рос, хоць згары!
Ён угнойваў і гэтым, і гэтым,
Дзень і ноч не змыкаў жалюзі
пад намёкі: «Ня трэба букетаў.
Лепей, мілы, у Альпы звазі».
Але льга сягнуць зораў скрозь церні!
Не пасьпеў надысьці Новы Год,
ён прынёс ёй прыўкрасны бязьмерна
сьціплы горны цьвяток, ідыёт.



Зіна Зёлкіна. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ЛІМЭРЫКАХ

Эўфрасіньня, князёўна сьвятая,
Вылучалася тым, што чытае.
Аз ня блытала з букі;
За любоў да навукі
Дзеўку Полацак і памятае.

Усяслаў Чарадзей, ходзяць чуткі,
Скочыў аж ад Нямігі ў Дудуткі.
Гэта як ад Жданоў
Скочыць да Шабаноў,
І прычым без усякай маршруткі.

Трэцяе месца таксама дзеляць два аўтары, гэта Алесь Наркевіч і Серж МІнскевіч, якія даслалі вершы на конкурс.



Алесь Наркевіч. ПЕСЕНЬКА ДЫКТАТАРА

Я скажу вам чэсна і адкрыта,
Нічыво в душэ ні утая:
Адабраць уладнае карыта —
Толькі паспрабуйце у міня!
Будзеце церпець ешчо вы долга —
Зьдзелаў выбар правільны народ...
Там, глядзіш, і падрасьцёт Міколка...
Хочэт — пусьць свабоду ўсем даёт...
Не прыемлет наш народ дзіктата
Ні с какой заморскай стараны.
Всем дадзім прылічную зарплату:
Міліон! Плюс — газ за полцаны!!!
Всем дадзім агромную зарплату:
Міліон! Плюс — новыя штаны!!!
А эту сьвядомую сволач,
Каторай, сматру, разьвелось —
Загонім в калхозы на помашч,
Што б нам ешчо лучшэ жылось.
Не будзет зьдесь ружаў-гвазьдзікаў
І прочэва евра-жулья...
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ вдруг ізбрал ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ палюбіл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ ізаброл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ не дастоін міня!
Нас ня зьбіць с пуці, тем пачэ — з крэслаў,
(Я не раз пра эта гаварыл),
А ў еўропе вшывай, есьлі чэсна,
Гразь, бардак, разруха — сам там был...
А ў еўропе вашай, есьлі чэсна,
Гразь, бардак і геі — сам там был...
У міня староньнікав пол міра.
Я людзей сваіх не падведу:
Ўсем, хто ЗА — атдзельную кварціру
Гдзе та так... ў трохтысячнам гаду...
Ўсем, хто ЗА — бясплатную кварціру
Гдзе та так ў... каком-нібудзь гаду...
А эту сьвядомую сволач,
Каторай, сматру, разьвелось —
Загонім в калхозы на помашч,
Што б нам ешчо лучшэ жылось.
Не будзет зьдесь ружаў-гвазьдзікаў
І прочэва евра-жулья...
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ вдруг ізбрал ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ палюбіл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ ізаброл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ не дастоін міня!
Ўсе мае дастойныя міністры
Прама так ў глаза і гаварат:
«Эту мразь ня пусьцім і на выстрал,
Цех, хто абазвался «дземакрат»...
Дай слабінку, і сматры, папёрла...
Можэт, счас начнём і баставаць???
Сыт я дзерьмокраціей па-горла...
На работу! Ў стойла! Вашу маць...
А эту сьвядомую сволач,
Каторай, сматру, разьвелось —
Загонім в калхозы на помашч,
Што б нам ешчо лучшэ жылось.
Не будзет зьдесь ружаў-гвазьдзікаў
І прочэва евра-жулья...
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ вдруг ізбрал ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ палюбіл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ ізаброл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ не дастоін міня!
Чэсьць і слава ціхарам-героям,
Хлопцам ад матыгі і сахі,
Што закрылі ўсю страну сабою
І душылі гадаў как маглі...
Заслужылі прэміі, в натуры.
(Нет жа трупав жэншчын і дзіцей!)
Хто там быў? — прадацелі і дуры —
Всё у ніх ня так как у людзей!
І эту сьвядомую сволач,
Каторай, сматру, разьвелось —
Загонім в калхозы на помашч,
Што б нам ешчо лучшэ жылось.
Не будзет зьдесь ружаў-гвазьдзікаў
І прочэва евра-жулья...
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ вдруг ізбрал ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ палюбіл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ ізаброл ні міня!
І страшна падумаць, і дзіка:
Народ не дастоін міня!
Я даўно за эцім наблюдаю
І скажу внов чэсна — так устал...
Быць хачу главою курултая —
Вот, с утра указік падпісал.
Вот, с утра дзікрэцік падпісал.
Вот, с утра адставку падпісал.



Серж Мінскевіч. ЛІМЭРЫКІ

***
На Ангарскай я сеў у «Газэль»,
Уявіў, як гарцуе газэль,
Прапусьціў цэлы круг — напісаўся туюг,
А хацеў напісаць я газэль.

***
У нацбанку банкір сумаваў,
Пазяхаў, але ўсё ж сумаваў.
Ён раптоўна падскочыў і на ўласныя вочы
Бачыць, выйшла ў яго сума «ваў!».

***
Самалёт узьлятаў, як Ікар,
Водзіць хлопец валізкі і кар, —
Вось так можа быць мроя вельмі жорсткай і злою...
І крумкач як на злосьць: «Кар і кар!»"

***
— Гэй сьпявайце — до рэ мі фа соль! —
З нас зганялі наш час, пот і соль.
Дый ня будзе работы без усякай ахвоты,
А ў ахвоце і ёсьць сама соль.

Пераможцам у конкурсе малюнкаў стаў Алесь Сьнег. Ад арганізатараў конкурсу ён атрымае музычны плэер iPod Shuffle 2gb.

А вось іншыя малюнкі, дасланыя на конкурс:

Таксама прапаноўваем азнаёміцца зь іншымі вершамі, дасланымі на конкурс. Правапіс арыгіналу захаваны:


Belriot

"Вясёла тут ад Докшыц да Палесся

гадоў-та больш за дваццаць ужо, бадай...

Бо "пан" вусаты так накуралесіў,

што смехам ажно давіцца ўвесь край!

Набудаваў халодных ён палацаў,

усё навокал бульбай засадзіў.

У вельмі квапных шлемах чорных цацак

свайму сыночку процьму падарыў!

Па тэлевізары што хоча, тое й кажа,

хоць не паэт, каб нешта гаварыць.

Ён сам і жне, й малоціць, й весь у сажы,

калі бярэцца з камінара кпіць,

і кавуны збярэ. У БелАЗ залезе,

ды закрычыць "Міністраў - пасадзіць!"

Але ў нас вось з шыі сам ня злезе...

Як гэтаму яго б нам навучыць?!" ©

Марына Яўсейчык

ПЕРАДКАЛЯДНЫ ФЕЛЬЕТОН “СКАЗ ПРА ТОЕ, ЯК МУЖЫК БЕЛАРУСАЎ ПАСЛАЎ”

Страсаючы з заснежаных галінак стому,

Дрыгутка цягнецца рука ў бок цацачнага дома,

Які мужык пабудаваў для ўпрыгажэння каляднай елкі.

Эх, шкада, не мае ён свайго такога дома.

А каб кватэрка шчэ была…

О то б!

Прыбраныя харомы,

Даляры, еўра ў кашах з-пад бульбы.

А так…

Сядзі і думай: чаму не так, як у людзей.

“Ах, браткі!

Які я чалавек, калі не буду звацца беларусам?!

Аднак, не плацяць мне за тое,

Каб мог апекавацца я за мову

Для свайго народа.

Ото ж!

А то было б як у людзей!..” – гаспадар так разважае.

“Ат!” –

Патыліцу пачухаў,

Ды замахнуўся ён рукою на дом,

Што ўпрыгажэннем стаў для елачкі каляднай.

“Эх, доля мая, доля!” – мужык пабедаваў.

Дом упаў.

З грукатам пад ногі.

Мужык стаяў і доўга думаў.

Адзначыў сам сабе нягучна:

“Беларусы – нібы старыя дурні з вёскі!

Папрыліпалі азадкамі да батарэй, печ ды грубак.

І скардзяцца:

Марозчык.

Шчыпле…

Цяпер за сраку, а не за нос.

Цьфу!

Што за народ?

Людзьмі ім звацца?!

Халеры, трасцы!

От правільна – і мне лянота.

Пайду лепш дзябну чарку!

***

І голасна дадаў:

“А што беларусы?

Дык мне ж не плацяць!”

Ягор Аляшкевіч

"Любоў да балота"

Жыве на Палессі адзін дзіўны народ,

Цяжка набіць жваты ім, але лёгка забіць рот.

Па загадзе зверху закружаць карагод,

І гэта ўжо цягнецца вельмі шмат год.

"Любоў да мовы"

Цярпімасці ў іх нікому не адняць,

Таму застаецца іх пхаць ды пінаць,

На мове сваей баяцца размаўляць,

Таму яе прыйшлося ў расейцаў узяць.

"Любоў да спорту"

Каб спяваць ды танчыць ня трэба нічога,

За выключэннем, канешне, сябе самога.

Няхай над імі стаіць сінагога,

Каб толькі ў хакеі была перамога!

"Любоў да дзяржаўных сімвалаў"

Мы сцяг дзяржаўны маем,

Як захад над балотам ён

Балотам тым уверх яго ўздымаем,

Так вырашыў чыноўнікаў мільён.

"Любоў да алкаголю"

Кожны з іх марыць напіцца,

Напіцца ды спаць паваліцца.

Як пабачыць можна, няма чым ганарыцца,

Але лепшых шукайце ў сваім карыце!

АНАТОЛЬ САНАЦЕНКА

БЕЛАРУСКАЯ "ЗАСТОЛЬНАЯ" (амаль фальклор)

Патрэбна гнаць у шыю камуністаў…

Каб больш яны не ганьбілі жыццё.

Каб на зямлі было празрыста, чыста, –

Вось як тады – у тышча дзевяцьсот…

Залезлі ў дрыгву – «людзі на балоце»,

Залезлі – і стагоддзя там маўчым.

Але з надзеямі за намі сочаць

Кастусь, Касцюшка й Зброены наш чын…

З часоў яшчэ Крывавага патопу

То вось маскаль да нас, то – камуніст…

Еўропа мы, і будзем мы з Еўропай, –

Няхай шалее злосны масковіт…

Так, па магчымасці зрабіць ўсё мірна,

Па Бібліі – і скінуць ўжо ярмо…

Патрэбна гнаць у шыю камуністаў,

За сто гадоў незразумела мо?

Зьміцер Дзядзенка

Я не ўстрымаю ані ўздыху, ані ўсхліпу:

такія сродкі — і марнуюцца дарма!

Краіна справілася ледзь з птушыным грыпам,

як навалілася сьвінячая чума.

Яна прыйшла — як падатковая, зьнянацку,

не папярэдзіўшы пра дату і пра час.

Як пераростак адбірае ў дзетак цацкі,

так нас пакінулі бяз сала і кілбас.

Мне давядзецца жыць цяпер бяз пальцам пханай!

Усю зіму адно сядзі — грызі рублі.

Нібыта Гамлета — чатыры капітаны,

майго кабанчыка вось гэтак валаклі...

Гляджу на мяса на малюнках і карцінах —

і абураецца галодны арганізм:

спачатку птушкі, а цяпер дайшло да сьвінак!

Напэўна трэба гучна скардзіцца ў Грынпіс...

Аляксандр Буценка

У суседкі Лены свята:

Палучыў палучку тата!

Толькі Лене не да свята -

Накупляў гарэлкі тата.

Стэц Сяргей

Дзiўны сон

Якi ж мне дзiўны сон прыснiўся, мама!

Я трапiў на канцэрт, на стадыён Дынама!

Гучаў са сцэны моцны партугальскi рок!

Але ж у спявака не мiкрафон быў у руцэ, а агурок

Са мною побач скокала шальная бабка

На галаве тату i для басейна гумавая шапка

Крычала лозунгi пра ЭнЭрЭм i Брута!

I як на пенсiю жывецца у горадзе ёй супер-пупер-крута!

А перад сцэнай у БАТЭ йшла трэнiроўка

Старая выхвалялася, што яна трэнера сяброўка

I што у Яе каторы тыдзень закаханы варатар!

I як убачыць гуму ды на бровах у яе, то чырванее твар!

Яшчэ прызналася старая пра сакрэт жаночы

Каб быць жаданней для мужчын, патрэбны слёзны вочы

У гэтым дапаможца ёй пахучая цыбуля

Жуе i мажа твар... на сцэну выйшла Крамбамбуля!

О, жах! На сцэне Вольскi, але ж ён без вуха!

Аднак у месцы, дзе яно павiнна быць - прыгожая татуха!

Лявон спявае песню i чамусцi пра каханне

I стадыён ператвараецца у проста памяшканне...

...замест канцэрта iдзе сход райвыканкама

У кагосцi на мабiле загучала Крама

Паслухаў тры секунды песню старшыня

Сказаў, што тут не музыка, а поўная ..... дадэкафонiя!

Абмеркавалi новы план на гэты тыдзень

Прыкiнулi на колькi падрасце наш рубель

I зноў касячыць той мабiльны злыдзень

На гэты раз рынгтонiт Нейра-дзюбель

Тут старшыня ўсур'ёз расхваляваўся

На гэну беснаватую мабiлу раззлаваўся

А уладар мабiлы выказаў "пардон"

Ірына Зорка​

Вусень

Вусень. Зялёны. Брыдкі.

Гамае – падла! – капусту.

І вырастае, тлусты,

Ну, а качан марнее.

Глянем пад іншым вуглом:

Колькасьць маўклівых акцый

Рэзка паменела пасьля дэвальвацый –

Колер даляраў запаветна-зялёны.

Грошы людскія жарэ дзяржава.

І гэтак будзе, напэўна, пакуль

Пад сьвядомасьцю куль

Мазгі не ачысьцяць масы.

Аляксандр Далгатовіч
Пра дзяржТВ

Верш брыдота,

Што за агіднасьць?

Прыдумаць гідоту

Пра нашу стабільнасьць?

Прыдумваць навошта,

Ты толькі зірні:

Тэлевізыйна кароста

Сьціскае рамні.

У нас усё добра,

Стабільней стабілаў

І нудная кобра

Спараджае дэбілаў.

Той хлопец вусаты,

Шаноўны шалёны

Лысы, не кашлаты

З экрана пасылае заклёны.

Лепш я выключу яго

І спыню салодкае лайно.

30.05.2013

Аўтазак

Аўтазак, мой Аўтазачык,

Што ж стаіш ты пад вакном?

Мо чакаеш ната-танчык,

Што пад азадак дасьць пінком?

Ты ўсё езьдзіш і цікуеш,

Каб праглынуць каго, злавіць.

А пра сябе ты што мяркуеш?

За што можна пахваліць?

Ты хапаеш без разбору,

То мужчын, а то жанчын.

Толькі лысіна з праборам

Для цябе вялікі чын.

Ты жалезны й бязглузды,

Езьдзіш па Менску штодзень.

Нат на Аўтазе голас нудны

Твой чуваць, вох, ёлупень!

Усё ніяк не зразумееш,

Што народ не за цябе.

Прыйдзе час, ізаржавееш,

Будзеш у цьвілі, у траве.

Прыйдзе час, людзей прарве,

Не ўтрымаюць твае краты.

Знойдзеш месца ў хляве.

Там жа будзе й твой вусаты.

Алесь Сьнег

Францішак Скарына

Ён называе яе "Маё сонца"

Запрашае ў кавярні і бары

А яна адмаўляе бясконца

Парушаючы ягоныя мары

І прычыны такія знаходзіць

Быццам проста часу не мае

Ад ўсіх пытанняў сыходзіць

Але сцвяржае што вельмі кахае

Ён носіць ёй кветкі па пятніцах

У іх сэкс раз у тыдзень бывае

А яна нахабна збягае па раніцах

Кучу справаў на дзень быццам мае

Я адкрыю вам таямніцу

Забіваючы галаву парню

Нібы "Лепш у рукох сініцу"

Яна ходзіць пастаянна у кнігарню

Штудзіруе кнігі

і вывучае творы

Праяўляючы сімпатыю

да адное асобы

Закахалася яна не ў суседа

Не ў прадавачку гэтай кнігарні

Разумееш, хлопча

У тваёй дзяўчыны

любімы мужчына

Францішак Скарына!

Так, той самы Скарына!

Павел Мітар

Шэрая вопратка, шэрыя людзі.

Не зразумееш, ці травень, ці студзень.

Думкі і ногі тонуць у брудзе.

Мы зараз – натоўп, а былі ж-такі – людзі!

Нейкі п’янчуга ляжыць пад кустом.

Напэўна, ужыўшы з сябрамі “па сто”.

Мы ж, не спыняючы крокаў, праходзім.

Зірнуць – ці жывы? – Наўродзе. – Ды й годзе!

А п’янчуга сканаў, ужо бачыць Хрыста.

Не зразумелі мы: быў ён мастак.

Не ад пахмелля бутэльку ўзяць,

А гэтым “чарнілам” свет расфарбаваць.

Каб стала чырвонай зноў шэрая кроў,

Каб збегчы ад гэтых дамоў і двароў.

Дзе позірк уніз, дзе галава ў плечы.

Дзе людзі-не людзі, а статак авечы.

Дзе вечна “Дажынкі”, дзе вечна хакей.

Дзе ўсё добра, дзе “усё акей”.

Дзе людзі ў багне, не бачучы неба.

Дзе кожны адкажа: ”Мо так і трэба?”

П’янчуга ў лепшы свет адыйшоў.

А мы не спыняемся – так сабе шоў.

“Яшчэ адзін. Што ж? Няма тут падзей”.

І людзі ішлі і ішлі ў грамадзе.

Няма ўжо пытанняў “Куды?” і “Адкуль?”

Ёсць чарка і шкварка. Усё ёсць. Усё “нармуль”.

І ўжо летуценні становяцца ў шэраг.

Душа з каларовай робіцца шэрай.

Спатканне

Я ўвесь дрыжаў, як заяц быццам.

Паперку пальцамі камечыў.

Я ўсё ніяк не мог забыцца

На нашу майскую сустрэчу.

Схуднеў я, як прабіты мячык.

Я прачынаўся сярод ночы

І доўга яшчэ ў цемры бачыў

Твае фіялкавыя вочы.

Інакш усё сёння, я ўпарты.

(А лоб, здаецца, ужо гарачы).

Вось будуць добрыя мне жарты –

Цябе ў натоўпе не ўбачу.

Ад хвалявання ўжо не дыхаў.

Ад прдчування ўвесь самлеў.

А-ёй, усе рушылі на выхад.

А я, як у маі, не паспеў.

Я зноў нібыта на спатканні

І чырванею, як агрэст.

Зноў ты, зноў майскае, пытанне:

“Ну, а ў вас што за праезд?”.

Валерыя Данілевіч

Амаль у кожный хатцы, катэджы і кватэры
Канапа з тэлевізарам - абрад пасля вячэры.
Вось серыяльчык скончыцца праз некалькі хвілінаў
І потым нас чакаюць міжнародныя навіны.

Усіх вітае дыктар, з сур'ёзным тварам кажа:
"На хлеб прысмакі з захаду расеец не намажа.
Пашырыліся санкцыі і лаюцца міністры,
Прычынаю ўсяго ізноў сепарацісты.

Злуюцца джыхадысты, усіх няверных рэжуць,
А вось у трэцім свеце не назбіраць на ежу.
Бунтуюць каталонцы і мараць аб свабодзе,
Цяпер пра Беларусь, пра свет астатні годзе".

Усе сканцэнтраваліся, сур'ёзны погляд маюць.
"І садавіна добрая, і трактары купляюць!
Надоі павялічываць калгас павінен, мусіць!
Ападкаў не прадбачыцца, пагодна ў Беларусі".

Серж Мінскевіч.

АНТЫБАЙКІ

БАБЁР І ВУГОР

Аднойчы ў адным бары,

Гурмою сышліся бабры,

Старэйшы сказаў: “Рэч такая,

Тут добрая рэчка лясная,

Тут столькі вугроў, шчупачыны,

Ліны, акунькі, карасі.

Наловіш мех, два – прадасі...

На рэчцы паставім плаціну,

Закрыем пратокі, працёкі,

Ня кінецца рыба наўцёкі”.

– Так-так, дарагія ж на рынку вугры, –

Прамовілі сквапна бабры.

І праца пайшла, і плаціна

Паўстала празь некалькі дзён,

І трапілі скора бабрам у палон

І лін, акунёк, шчупачына,

І залатапёры карась...

А вугор між драўнінаў –

Шусь і шась,

Шусь і шась...

Трэ быць вёрткім і сьлізкім, нібыта вугор,

Каб цябе не прадаў які-небудзь бабёр.

РАЙСКАЯ ПТУШКА І ДУМКІ ВЕРАБ’Я

Бліскучыя пёркі,

Вочы

Як зоркі

Бліскочуць,

Зіхочуць,

І голас чароўна-мілы,

Трапечуць зыркія крылы.

Райская птушка ў клетцы,

Песьняю ў вырай імкнецца.

Воляю поўніца сэрца,

На волю зачынены дзьверцы...

“Удача прыходзіць часьцей,

Таму, хто глядзіцца прасьцей,

І сьпявае цішэй”, –

Гэтак думае верабей.

КАРКУС АЛЬБУС

Бачым добра, што бачыцца звонку,

Лепей бачыць і праз абалонку…

Заманулася неяк вароне

Стаць славутаю, хоць на раёне.

Узьляцела на плот і кар! кар!

Пачала ва ўсё горла піяр.

На бяду акурат каля плоту

Прыняўся ўжо вандал за работу.

Ён балёнчык узьняў і о-ей!

Скіраваў на яе белы спрэй...

Яна лётаць ня стала хутчэй,

Дый і крумкаць гучней, прыгажэй,

Але ўсе навакол адзначалі,

Што раскрыўся ў яе скрыты талент.

І зайздросьцілі, і пагарджалі,

І ўспрымалі, альбо не ўспрымалі…

А тым часам у таты батаніка

Назіраліся зрыў, сьверб і паніка,

Бо сэнсацыя ходзіць пад домам –

“Каркус альбус” зь дзівосным геномам!

Ён прызначыў сваю ўзнагароду,

За ёй стала ганяць шмат народу.

Хаця славу варона займела,

Можа ўпасьці ахвярай падстрэленай,

Але марнаю, бо стаць пабеленай,

Хіба значыць насамрэч быць белай?

Настачка Мілата

Cустрэліся мы ў цягніку.

Сядзела я "задраў нагу".

Ты падыйшоў і важна сеў.

Усміхнулася - ты звар'яцеў.

Мяне кахай ты дзень і ноч.

Да свайго шчасця, мілы, кроч!

Мы будзем разам есці боршч.

Не перашкода гучны дождж.

Ну вось ты з ружамі прыпёрся,

Я не чакала... Разбяромся?..

Прабачыць усё і далей крочыць.

Да мары, даражэнькі, скочыць.

Ты з сліўкамі паднясеш лыжку,

Я кавы вып'ю зусім крышку.

У нас з рыцарам каханне,

Якое, блін, тут развітанне.

Мінчук Вадзім

Вучаць мову ўсе наўкола,

Множыць курсы людскі раздрай.

Нам цікавую мову нанова

Ўжо ўкладае ў галовы тут.бай

На іх вывучым мы слова “зэдлік”,

А яшчэ пашукаем адказ,

Як адрозьніць “пралку”, “лядоўню”,

“Далькажык”, “імбрык” і “прас”.

Вышыванкі спрытна надзенем,

А пад іх вышымайкі (зіма ж!).

І шыхтом па цэнтральным прашпэкце,

Правядзем вышыванкавы марш.

Атакуем сыстэму “Белкнігі”,

Скупім увесь беларускі аддзел.

Марціновіча вылучым ў Нобель -

Хай з варагаў грашэй прывязе.

Ў вышыванках, з грашыма ды мовай,

Да мяжы – сустракаць маскаля.

Трыадзінства рюскіх народаў?!

Прэч пайшлі!

Тут ліцьвінаў зямля!

Света Софіна

Споведзь беларуса- алкаголіка ...

Ужо колькі год я на сняданне п'ю ілжу,

Глынаю яе залпам...

Я пачынаю з раніцы,

Паспець каб усю сябе параніць,

Каб не аставіць месца

Для надзеі, думак,

Мары як свае мне здзейсніць...

Такім нялёгкім лёсам

Упіваюся ...

І напіваюся...

Спачатку не гарэлка- піва,

Ужо потым даганяюся

Да поўнае кандыцыі ...

Дыягназ я сама сабе паставіла...

І, мабыць, не зусім медычны,

Хутчэй на сацыяльны

Ён падобны...

Такіх як я, на Беларусі сонм...

Адны гарэлку п'юць

Ужо з раніцы,

Другія слухаюць навіны

Ці глядзяць...

І гэтак зноў і зноў...

Так страшна нам

Пачаць мяняцца...

Мо Мова дапаможа?

Ілжы на Мове быць не можа?

Изноў даверліва гляджу

У манітор...

Манкурт і здраднік

Там на Мове

Размаўляюць...складна

Глядзяць мне ў вочы

Проста ...

і лгуць...ілгуць...

Напруга аж ўздымае

Тым манкуртам грудзі...

Не ў Мове справа, спадары,

А ў нас!

Гаспадыры сабе мы

Або не?

І колькі вытрымаць яшчэ

ПрыйдзЕцца

Нам-табе, і мне...

І вам таксама,

Хто з манітораў

Нам ілжу ...вяшчаюць!


Усё смеху варта..,

а злосці яшчэ болей...

ад гэтых лічбаў

ў сэрцы толькі боль...

Няма больш праўды ...

нават крох...

сярод уладных троляў...

Краіна каціцца ў дрыгву...

ці там ўжо...

Гады марнуюцца...

адзін бяжыць ,як апантаны

за другім...

і толькі жах...

і бруд...

і праца...праца наша...

каб трутні будавалі

для сябе палацы...

Казка пра белага бычка

Апошняй казцы ведаю я назву ... Бардак і папулізм бездапаможны...Краіна забяспечыць ежай брата ўсходняга... галодным застанецца хтосьці ...і гэта я ...ці азіёпа? Хутчэй ...абодва...бо абнясуць ізноў ...і міма рота...праляціць...і агурок...і памідор...кавалак каўбасы з паперы напалову... свіная галава...хвасты каровіны...і квас, што замест колы ... астатняга няма і ў нас...і мо не будзе ўжо ніколі...пакуль не скінем папуколі)))

На мае словы

"Я жадаю ў Еўропу"

Мне адказалі ўсе

"Ідзі ты ў жопу"...

І што рабіць там будзеш,

Ты, дурная баба...

Задушыць ўраз

Ад зайздрасці ...

Грудная жаба...

Як там жыве народ,

Табе і не снілася...

І ,нават...

Пасля бутэлек

Пару

Беларускага

Бырла...

Не стрызніцца...

Радзіма

Для цябе турма?

Даўно?

Лепш паглядзі

На ўсход...

На Афрыку,

Лацінскую Амерыку..

Краін для параўнання

Многа ...

Лаос,

Венесуэла...

Ды Ангола.

Адчуеш ты сябе

Мільянерам...

І не галодная...

І штось вісіць...

На целе...

Ды і жыць мо будзеш

Трошачкі ...даўжэй...

Не прыйдзе сонм

Зялёных

Чалавечкаў...

Свой лад жыцця каб

Навязаць табе...

Cядзі ..не вякай...

Ціха дажывай свой

Век...

Усход не захад...

Беларус-

Не чалавек.

Не дарасла...

Краіна ...

Да такога ...

Яшчэ мо ...

Ежы

Многа

На стале...

Праз ...год,

Ці, мо,

Раней, ўжо...

Калі наступіць...

Ж...,

Калі прыйдзецца

Есці ...

Лебядзіны ...суп...

Прабачце!

Лебедзь...

Ні пры чым...тут...

То лебяда

Нас ...

Выручыць...

І будзе ...

Вельмі...

Смачна)))

Інна Сайко
Знаёмства ў інтэрнэце

Знайсці сабе хлопца – задача не з простых,

Каб быў ён прыгожы, разумны, дарослы.

Плячо каб падставіў у хвіліну цяжкУю,

Паднесці змог торбу, няхай і малую.

Паставіўшы мэту сабе я такую,

У сусветнае сеціва шпарка кірую.

Ужо хлопцаў там, ведаю, надта замнога,

Для густу там знойдзеш рэальна любога.

Вось так апынуўшыся ў тым інтэрнэце,

Заходжу на сайт, не бываюць дзе дзеці.

Там сотні анкетаў мігцяць прад вычыма,

Сярод тых анкетаў знайду я мужчыну!

Ствараю старонку, палі запаўняю,

Сярод фотаздымкаў найлепшы шукаю.

Прадстаць каб у поўнай красе прад хлапцамі,

Не сорамна каб, каб не лыпаць вачамі.

І вось ужо анкета ў спісе праглядаў,

Глядзяць яе хлопцы і я дужа рада.

Ды тут нечакана ў цішы пакоя

Гук паведамлення – шчасце якое!

Спасылачку хутка я націскаю,

І затаіўшы дыханне, чытаю.

А там на памылцы памылка сядзіць,

Ажно не хачу аб тым і гаварыць!

І тут пачалося, скажу вам, такое!

Ідуць мне “цыдулкі” адна за адною.

Я іх атрымаю, адкрыю, чытаю,

І ўголас з сабою паразважаю.

Чаго я там толькі не прачытала!

На каву, гарбату, у кіно запрашалі.

Бывалі і тыя, хто час не марудзіў:

Адразу ў ложак – хай добра ім будзе!

Такіх я адразу ў так званы “спіс чорны”,

Каб мне не пісалі дурніцы там рознай!

Ды вось мяне думка адна азарае:

Магу ж я сама сабе выбраць са “зграі”!

Патрэбныя пункцікі я выбіраю,

“Шукаць” націскаю і ўжо ўяўляю:

Прыгожую рэчку і лаўку у парку,

Птушыныя спевы, абдымкі да ранку…

І вось пачалося маё вандраванне

Прызначыць нарэшце камусьці спатканне.

У адну я анкету – аж ён гад жанаты!

Нашто ты патрэбен з чужое мне хаты?

Я да другога, а там – ну і дзіва! –

Адносіны толькі яму для інтыму!

Аднак, я дзяўчына не з тых, што здаюцца,

Шукаць, дык шукаць – аж да страты хоць пульсу!

І зноў я анкету сабе выбіраю,

Заходжу, ацэньваю і праглядаю.

Здаецца, нішто так і тварам, і станам.

Вось прынц мой – яго я шукала!

Адно застаецца: пачаць як размову?

Сказаць “прывітанне”? Ды што тое слова?

Мяне і ўвагаю ён не адорыць,

У адказ нешта буркне і будзьце здаровы!

Старанна абдумваю я свае словы,

Каб з ходу, з наскоку зламаць перашкоды.

Хвілін гэтак дваццаць я ўсё прыдумляла,

Пісала, сцірала і зноўку пісала.

Нарэшце танталавы мукі сумела,

Уздыхнула з палёгкай, ажно ўспацела.

Стаіўшы дыханне сядзела, чакала,

Не мала так часу прайшло, ой, не мала.

На жаль, я адказу не прычакала,

Сумленна кажу, нават перажывала.

Аднак, што паробіш? Не хоча, як хоча.

Хоць дужа прыгожы, аж надта харошы!

І зноў я шукаю, надзей не губляю.

А раптам знайду? А раптам пазнаю?

Гартаю старонкі, усё праглядаю.

Чакаю, чытаю, жадаю, шукаю…

Ды ўсё там не тое, не так як патрэбна,

Няма майго хлопца, сяджу я дарэмна.

Той тварам не выйшаў, той прама на здымку

Стаіць з цыгарэткай, як з любай дзяўчынкай.

А той у машыне: дзяўчаткі, сядайце!

Я вас пакатаю, хутчэй жа давайце!

---------------------------------------------------------

Вось так прасядзеўшы я суткі на сайце,

Адно зразумела – не тут маё шчасце.

Як мы з сябрам па грыбы хадзілі

Сядзім на канапе, субота пануе.

І раптам мой сябар мне рапартуе:

- Ой, як надакучыў мне горад той шэры,

Падалей бы з'ехаць куды ад кватэры.

Бо дзень ада дня адное і тое:

Машыны, натоўпы, паветра сухое.

Паехаць на рэчку б, ці ў лес па грыбочкі,

Правесці б там дзень аж да самае ночкі.

Ну я ж дурань дурнем, яго падтрымаў.

Кажу яму гучна: о, праўду сказаў!

Мы возьмем з сабою нажы ды кашолкі

І пойдзем ў нядзелю ў грыбочкі ды зёлкі.

На раніцу заўтра амаль на світанні,

Што як да мяне, то выпрабаванне,

Мы едзем ў лес! Вавёркі ды зайцы

Хавайцеся - йдуць гарадскія паўстанцы!

Заехалі ў лес, матор заглушылі.

- О як тут прыгожа! Раней бы й не жылі!-

То сябар з надхненнем гаворку "піхае",

-Ну што? У гушчар лесу? - мяне зазывае.

Сказаць вам па праўдзе, я хлопец то смелы,

Але ў сваім горадзе ды на кватэры.

А тут неяк цёмна, і ціха, і глуха,

Ну словам, няўтульна, пачухай я вуха...

Але пачалі "паляванне" грыбное.

А каб жа я ведаў, што гэта такое!

Мне тыя лісічкі, апенькі ды бабкі

Аднолькавы усе, на адну яны шляпку.

Ну што ж як прыехаў, то трэба збіраць.

Хоць белы, хоць шэры, а ў кошык кідаць.

Іду так па лесе, грыбы выглядаю,

І тут мяне думка за душу кранае.

А дзе ж мой напарнік? Грыбнік той заўзяты?

Няма яго побач. Мо ўцёк ён дахаты?

Пачаў яго клікаць, спачатку нягучна,

А потым мацней, раву ўжо не штучна.

Няма і няма. Ні слыху, ні дыху.

Ні гуку, ні руху, ні слова, ні пыху.

А як жа мне быць? Што рабіць? Дзе падзецца?

За думкаю думка трывожней нясецца.

Я ў тэлефон. Дзе там! Глуха як у танку.

Мяне ні то ў пот, ні то ў ліхаманку.

Нішто так сабе ў грыбочкі схадзілі!

Наварым, насмажым, "заб'ем" халадзільнік.

Іду я па лесе гадзіну-другую,

Ды сябру настойліва тэлефаную.

А дзе я іду? Дзе тут выйсце? Дзе горад?

Даведацца б мне, бо памру я ад гора.

І тут мне нарэшце ці шчасце, ці прывід.

Дарога ад лесу вядзе крыху крыва.

Я бегам на тую дарогу панёсся,

Ад гэткай удачы ажно я затросся.

Праз час некаторы, зусім, скажу, хутка,

Машына спынілася мне, ну "папутка".

Шафёра прашу: адвязі мяне ў лес,

Там сябра згубіў, там стаіць Mercedes.

Адвёз мяне дзядзька старэнечкім "танкам"

Туды дзе "паход" пачынаўся наш зранку.

І што я ўбачыў? Ну як можа быць?

Мой сябар у машыне спакойненька спіць.

А свой тэлефон ён забыў на кватэры,

Успомніў аб гэтым ўжо на plein air-ы.

Я быў не спакойны, узрушаны гэтым.

Усё яму выказаў не пад сакрэтам.

Каб больш я паехаў з табою ў лес!

Няхай мяне скрадуць! - сказаў на адрэз.

Уладзімір Гайдукевіч

Даход у год

Кандытатау у дэпутаты адабралі,

У «Жыцці Бабруйскім» напісалі,

Іх даходы паказалі,

Як узнау я іх даход,

Што атрымалі яны у год,

Вельмі я тады здівіуся,

Ажна рот у мяне адкрыуся.

Рот я хуценька закрыу,

І у краму паспяшыу.

320 я аддау,

Літру сывараткі узяу,

Рыба мне не пакарману,

Бо жывем мы усе па плану,

Сталі мы міліянеры,

Каб не трацілі мы веры,

Веры у то, што кажды год,

Багацее наш народ.

Толькі як жа далей жыць,

Нельга рыбіну купіць.

Улады жруць сыры каубасы,

Мы ядім як папуасы,

Дык дакуль, ядрона маць,

Усё дзярмо мы будем жраць.

Мо народу так і нада,

Калі ім спадобы улада,

Што жа гэта за улада,

Грошы прэ куды не нада,

Набудоувала палацы,

А у народа няма працы.

Кажуць: «Клюшку ты бяры,

І у палац лядовы ідзі,

Клюхаю махаць там будеш,

Смуту ты сваю забудеш».

Няма чым дзяцей карміць,

За кватэру заплаціць,

Кабы не было у нас бабкі,

Мы дауно бы склалі лапкі.

Мы не курым і не пьём,

На пенсію яе жывём

Палацау вашых нам не трэба,

Бо у нас ні у іх патрэба,

Грошай к пенсіі дадаць,

Каб нам было што кусаць.

А каб грошай больш прыбавіць,

Не патрэбна гульні правіць,

Усе гулянкі адмяніць,

Болей хлеба малаціць.

Распладзіць свіней, кароу,

Каб народ наш быу здароу.

Вось тады такая улада,

Для народа будзе нада.

Грошы

Наш народ не разумее,

Колькі пенсіі ён мее,

Панаставілі нулей,

Каб абдурваць людзей.

Адкінь чатыры ты нулі,

Атрымаеш те рублі,

А далей так будзеш жыць,

Хутка і пяты набяжыць.

Вось тады нам нашы улады,

Скінуць нулікі як нада,

Грошай болей не дадуць,

У крамах кошты ўзрастуць.

Гэта была ўжо не раз,

Бо краіна ў нас калгас,

А ў калгасе як у статку,

Нігды не была парадку.

Кантракт

Хочаш ты з ваўкамі жыць,

Навучысь по воўчы выць,

Не навучышся ты выць,

Цяжка будзе табе жыць.

Бо жыцця вам не дадуць,

Яны хутка вас з'ядуць,

Скруцяць гэтак, скруцяць так,

Не прадоўжаць вам кантракт.

Скажуць вам:-«Ты занемог,

Там вот дзверы, там парог,

Стаю ты не паважаў,

Нас законамі пужаў,

Ад нашай стаі ты адбіўся,

Больш ты нам не прыгадзіўся.

Ідзі ад нас, ідзі гуляй,

Ў кустах лепш пляшкі сабірай,

Насабіраеш і здасі,

Тады нешта і з'ясі».

Так ён с працай развітаўся,

Ў безпрацоўныя падаўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG