Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры да Расеі: Спыніце акупацыю, і можна будзе адбудаваць адносіны


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў АБСЭ ў швайцарскім Базэлі 4 сьнежня выказаўся наконт ролі Расеі ва ўкраінскім канфлікце.

Кэры: «Расея працягвае пастаўляць новую зброю і павялічвае падтрымку ўзброеных сэпаратыстаў. Робячы гэта, яна не выконвае свае міжнародныя абавязаньні і абавязаньні ў рамках АБСЭ, а таксама пагадненьні, якія былі дамоўленыя і падпісаныя. Вынікам зьяўляецца падрыў даверу да яе, а яе ўласныя грамадзяне плацяць высокую эканамічную і чалавечую цану, у тым ліку цану расейскіх салдатаў, якія ваююць і гінуць у краіне, у якой яны ня маюць права знаходзіцца».

Дзяржсакратар ЗША падкрэсьліў, што дагэтуль існуе магчымасьць аднавіць нармальныя адносіны паміж Расеяй і Захадам:

«Мы ўпэўненыя, што Масква можа адбудаваць давер і адносіны, калі яна папросту дапаможа супакоіць сытуацыю, калі яна зробіць крокі, каб ператварыць у жыцьцё менскі пратакол паводле літары і духу, калі скончыць падтрымку гвалту ва ўсходняй Украіне, выведзе расейскую зброю і ваяўнікоў, скарыстаецца сваім уплывам на сэпаратыстаў, каб вызваліць усіх закладнікаў, гарантаваць бясьпечны і неабмежаваны доступ для назіральнікаў АБСЭ, калі будзе супрацоўнічаць у гарантаваньні і павазе да ўсіх міжнародна прызнаных украінскіх і расейскіх межаў, і калі скончыць незаконную акупацыю Крыму».
Джон Кэры таксама заявіў:

«Злучаныя Штаты і краіны, якія падтрымліваюць сувэрэнітэт і правы Ўкраіны, не шукаюць канфрантацыі. Наш намер і жаданьне ня ў тым, каб бачыць Расею ізаляванай празь яе ўласныя дзеяньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG