Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры і Лаўроў абмяркуюць Украіну


Сяргей Лаўроў і Джон Кэры, архіўнае фота
Сяргей Лаўроў і Джон Кэры, архіўнае фота

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэнуцца сёньня ў швайцарскім Базэлі. Сярод тэм дыялёгу будзе крызіс ва Ўкраіне.

Перамовы адбудуцца ў кулюарах нарады дыпляматаў пад эгідай Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.

Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі ўжо правёў сустрэчу з Дыдзье Буркгальтэрам — міністрам замежных спраў Швайцарыі, якая цяпер старшынюе ў АБСЭ.

«Цяпер (знаходжуся) у Швайцарыі. Сустрэўся са старшынём (АБСЭ) Буркгальтэрам адносна сустрэчы міністраў АБСЭ і падзей ва Ўкраіне», — напісаў Джон Кэры ў твітэры.

На АБСЭ ўскладзеная адказнасьць за маніторынг выкананьня пагадненьня аб спыненьні на ўсходзе Ўкраіны агню паміж урадавымі войскамі і прарасейскімі сэпаратыстамі. Замірэньне, заключанае 5 верасьня ў Менску, неаднаразова парушалася. Бакі канфлікту абвінавачваюць у гэтым адзін аднаго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG