Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні ўзброеныя людзі ўступілі ў перастрэлку з расейскімі сілавікамі. Абвешчана антытэрарыстычная апэрацыя

абноўлена

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы і пацьвярджаюць карыстальнікі сацыяльных сетак, уначы на чацьвер, 4 сьнежня, у цэнтры сталіцы Чачні горадзе Грозным адбыўся магутны выбух і была чутная перастрэлка ў раёне Дома друку.

У цэнтры чачэнскай сталіцы ўвялі рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі.

Паводле тэлеканалу "Дождь", які спасылаецца на праваахоўныя органы, прыкладна ў 01:00 невядомыя ўзброеныя людзі, якія перасоўваліся на трох машынах, зьдзейсьнілі напад на пост ДПС. Затым яны праніклі ў Дом друку на скрыжаваньні вуліц Лорсанова і Маякоўскага. Туды сьцягнутыя сілы і сродкі аддзелаў ФСБ, МУС і МНС. Будынак Дома друку цалкам заблякаваны.

Сілавікі пацьвярджаюць страты сярод асабістага складу.

Па дадзеных МУС па Чачні, у будынку знаходзяцца пяць ці шэсьць удзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў, перадае «Інтэрфакс».

Паводле Рамзана Кадырава, нягледзячы на спэцыяльную апэрацыю каля Дома друку, «у горадзе абстаноўка спакойная». Ён таксама абверг чуткі пра тое, што «дзесьці ў горадзе гаспадараць баевікі», і запэўніў, што апэрацыя будзе скончаная да раніцы.

***

На апублікаваных на сайце kavpolit.com відэароліках чутная перастрэлка. Зь некалькіх фотаздымкаў бачная згарэлая машына, а таксама сьцягнутыя ў цэнтар горада нарады паліцыі.

У будынку, у якім цяпер знаходзяцца ўзброеныя людзі, разьмяшчаюцца рэдакцыі практычна ўсіх мэдыяў у Чачэнскай рэспубліцы, у тым ліку інтэрнэт-выданьні. Дом друку знаходзіцца недалёка ад Дома ўраду Чачні, а таксама некалькіх адміністрацыйных будынкаў. Да яго таксама прымыкае будынак дзяржаўнага тэлебачаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG