Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Пуціна навучыць толькі шкода ад санкцыяў, а зь Мядзьведзевым было прасьцей


Сустрэча Абамы зь Мядзьведзевым у траўні 2012 году
Сустрэча Абамы зь Мядзьведзевым у траўні 2012 году

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін наўрад ці зьменіць сваё курс, пакуль расейская палітыка не адчуе страты, якія прыносяць санкцыі для расійскай эканомікі.

Выступаючы 3 сьнежня на сустрэчы ў Вашынгтоне з больш чым 100 топ-мэнэджарамі, Абама сказаў, што дзеяньні Пуціна «палохаць» суседзяў Расеі, і што Расея цалкам ізаляваная на міжнароднай арэне.

Але, паводле амэрыканскага прэзыдэнта, праблемай зьяўляецца тое, што дзеяньні Пуціна, такія як анэксія Крыму, зьяўляюцца палітычна папулярнымі ў Расеі.

Абама распавёў, што ў яго былі «вельмі прадуктыўныя» адносіны зб цяперашнім прэм’ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, калі той займаў пасаду прэзыдэнта з 2008 па 2012 год, хоць Пуцін быў тады «шэрым кардыналам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG