Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі прэм’ер супраць паставак зброі Ўкраіне


Прэм’ер-міністар Чэхіі Багуслаў Собатка адхіліў пазыцыю, якой трымаецца Карэл Шварцэнбэрг, былы міністар замежных спраў і кіраўнік апазыцыйнай партыі ТОП 09.

У інтэрвію нямецкай газэце Rheinische Post, апублікаваным у сераду, Шварцэнбэрг заклікаў краіны Захаду даць Украіне зброю, каб дапамагчы ў барацьбе з прарасейскімі сэпаратыстамі і расейскімі вайскоўцамі. «Інакш у краіны няма ніякага шанцу ў барацьбе супраць лепш узброеных і падрыхтаваных расейскіх войскаў, і Ўладзімер Пуцін зжарэ Ўкраіну па частках», — заявіў былы міністар.

Прэм’ер-міністр Собатка заявіў, што ўрад ня мае намеру пастаўляць зброю ва Ўкраіну, сказаўшы такі крок будзе ўспрымацца як эскаляцыя сытуацыі. Ён таксама сказаў, што перамір’е паміж украінскімі сіламі і прарасейскімі сэпаратыстамі ў асноўным захоўваецца. Віцэ-прэм’ер Павел Белабраджк, кіраўнік хрысьціянскіх дэмакратаў, заняў аналягічную пазыцыю, паведамляе Radio Praha. http://radio. cz/en

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG