Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэярждэпартамэнт ЗША: Расея перакідае зброю і бранетэхніку да ўкраінскай мяжы


Джэніфэр Cакі

Ва ўладаў ЗША ёсьць зьвесткі пра тое, што Расея рыхтуецца да адпраўкі дадатковых танкаў да ўкраінскай мяжы, паведаміла прадстаўнік амэрыканскага Дзярждэпартамэнту Джэніфэр Cакі:

«Мы перакананыя, і пра гэта мы сказалі ў мінулую пятніцу, што на мінулым тыдні Расея адправіла да ўкраінскай мяжы танкі й рэактыўныя ўстаноўкі зь месца іх дысьлякацыі на паўднёвым захадзе Расеі. У нас ёсьць інфармацыя, што рыхтуецца адпраўка яшчэ танкаў з гэтага ж месца дысьлякацыі».

Паводле Cакі, «у ЗША ёсьць зьвесткі пра тое, што Расея сканцэнтравала артылерыйскія гарматы ў месцы дысьлякацыі на паўднёвым захадзе краіны, уключна з тымі тыпамі зброі, якія выкарыстоўваюць украінскія сілы, а не рэгулярныя войскі Расеі, і мы лічым, што Расея можа неўзабаве паставіць гэтае абсталяваньне сэпаратыстам».

«У нас ёсць інфармацыя пра тое, што Расея перакінула свае ўзброеныя сілы да мяжы з Украінай. Гэта самая блізкая адлегласьць, на якую расейскія вайскоўцы падышлі да Ўкраіны з часу іх уварваньня ў Крым».

XS
SM
MD
LG