Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: апэрацыя супраць сэпаратыстаў прыпыняецца на тыдзень


Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі зь сёньняшняга дня спыняюць баявыя дзеяньні да 27 чэрвеня.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас размовы з жыхарамі Данецкай вобласьці, паведамляе прэс-служба МУС Украіны.

Паводле яго, гэта робіцца для таго, каб «тэрарысты маглі скласьці зброю, а тыя, якія гэтага ня зробяць, будуць зьнішчаныя».

Баявыя дзеяньні, удакладніў Парашэнка, будуць насіць толькі характар адказу, гэта значыць, будуць праводзіцца толькі тады, калі баевікі будуць нападаць на ўкраінскіх сілавікоў.

Парашэнка таксама заявіў, што ў бліжэйшым часе пачнецца адбудова дамоў, якія пацярпелі падчас баёў. Усе працы па адбудове будуць весьціся за кошт дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG