Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Расею публічна падтрымаць мірны плян Парашэнкі канкрэтнымі дзеяньнямі


Эўрапейскі Зьвяз вітае заяву прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненьні агню і 15 пунктаў пляну мірнага ўрэгуляваньня крызісу ва Ўсходняй Украіне і заклікае Расею падтрымаць гэтыя прапановы канкрэтнымі дзеяньнямі.

Адпаведную заяву Зьнешняй службы ЭЗ было распаўсюджан ў пятніцу ў Брусэлі, паведамляе ўласны карэспандэнт агенцтва УНІАН.

«Мы вітаем прэзыдэнта Парашэнка за яго намаганьні і заклікаем усе бакі выкарыстоўваць гэты час, каб пераламаць тэндэнцыю пастаяннага пагаршэньня бясьпекі і гуманітарнай сытуацыі ва Ўсходняй Украіне. Усе бакі павінны выконваць умовы мірнага пляну і актыўна спрыяць яго рэалізацыі», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, ЭЗ заклікаў Расейскую Федэрацыю «выкарыстоўваць для гэтага ўвесь свой уплыў і публічна канкрэтнымі дзеяньнямі падтрымаць гэты плян».

У заяве адзначаецца, што ў наступны панядзелак Рада ЭЗ на ўзроўні міністраў замежных спраў абмяркуе апошняе разьвіцьцё падзей і далейшыя крокі ЭЗ. ЭЗ нагадаў, што з гэтай мэтай на пасяджэньні запрасілі выступіць новапрызначанага міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG