Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неабвешчаная вайна ва Ўкраіне

У Славянску ідуць жорсткія баі з сэпаратыстамі, дзясяткі забітых і параненых з абодвух бакоў. У Адэсе хаваюць ахвяр трагедыі 2 траўня, застрэленых і згарэлых у пажары.

10:51 5.5.2014

У Данецку сэпаратысты захапілі пракуратуру, спалілі сьцяг і Канстытуцыю Ўкраіны

10:52 5.5.2014

Расея пагражае забараніць Мэджліс крымскіх татараў

10:53 5.5.2014

Турчынаў: Расея вядзе вайну супраць Украіны


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны і старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што Расея вядзе вайну супраць Украіны на поўдні і ўсходзе дзяржавы.
11:31 5.5.2014

У Хэрсоне зьнялі з цягніка дывэрсантаў з Крыма, якія ехалі ў Адэсу


У ходзе спэцапэрацыі затрымалі 36 дывэрсантаў, якія накіроўваліся з Крыма ў Адэсу.
Пра гэта паведаміў мэр горада Уладзімер Нікалаенка.

«На Хэрсонскім вакзале адбылася спэцапэрацыя па затрыманьні дывэрсантаў. У выніку з цягніка „Сімфэропаль—Адэса“ каля 23 гадзін быў зьняты і дэпартаваныя назад у Крым 36 чалавек», — распавёў ён.


У спэцапэрацыі прымалі ўдзел каля 320 памежнікаў, супрацоўнікаў МУС, СБУ, Херсонскай Самаабароны і вэтэранаў узброеных сіл.

"Затрыманыя накіроўваліся ў Адэсу для зьдзяйсьненьня правакацый",— паведаміў Нікалаенка.
11:45 5.5.2014

Банкі абмяжоўваюць працу ў Данецкай і Луганскай абласьцях


«Прыватбанк» ўвёў абмежаваньні ў працы з наяўнымі ў Данецкай і Луганскай абласцях з-за пагрозы жыцьця супрацоўнікаў і кліентаў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба банка.

Прыпыненая праца інкасатараў, прыём наяўных у тэрміналах самаабслугоўваньня і праца адзьдзяленьняў. Абмежаваньні па доступе да рахункаў ня ўводзяцца.
11:54 5.5.2014

У Данецкай вобласьці людзі з аўтаматамі абрабавалі прадпрымальніка


У горадзе Дзяржынск на Данеччыне адбылася перастрэлка паміж групай невядомых ўзброеных асоб і прыхільнікамі прыватнага прадпрымальніка, да якога прыйшлі дадому патрабаваць грошы. Пра гэта Еспресо.TV паведамілі ў прэсавай службе данецкага абласнога ўпраўленьня міліцыі:

«У выніку адзін удзельнік канфлікту загінуў, 10 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненьні і былі шпіталізаваны ў бальніцу».
12:13 5.5.2014

На Луганшчыне баевікі штурмуюць будынак міліцыі


Ўзброеныя баевікі напалі на Славяносербскі райадзьдзел міліцыі.

«’Начальніка райадзьдзела, які выйшаў да іх на перамовы, зьбілі з ног і зьбілі», паведамляе УНІАН.
12:19 5.5.2014

Украіна скараціла імпарт расейскага газу

12:30 5.5.2014

У Славянску адагналі баевікоў ад тэлевежы


У Славянску вайскоўцы Ўзброеных сіл Украіны адбілі атаку сэпаратыстаў на тэлевежу, паведамляе РБК-Украіна. Бой працягваецца.
12:31 5.5.2014

Старшыня прафсаюзу гарнякоў: «Палонных б’юць і рабуюць»

12:36 5.5.2014

Відавочца: «Адэса застаецца ўкраінскай»


Беларускі журналіст, карэспандэнт выданьня «Новы час» Зьміцер Галко 4 траўня назіраў спачатку марш Антымайдану, а затым і марш Эўрамайдану ў Адэсе, дзе сёньня ўсё яшчэ хаваюць тых, хто загінуў у пятнічных сутыкненьнях. Сваімі ўражаньнямі Зьміцер Галко падзяліўся з Радыё Свабода.
13:26 5.5.2014

На ўскраіне Славянску працягваецца бой, паведамляюць аб загінуўшых

13:34 5.5.2014

Падчас бою ля Славянска загінулі ўкраінскія салдаты


Падчас баёў блізу Славянска загінулі ўкраінскія байцы, пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Дакладная колькасьць загінуўшых высьвятляецца, але вядома, што сёньня пацярпелі ў перастрэлцы ў 8 ўкраінскіх сілавікоў.

Баі вядуцца на процілеглых пад’ездах да горада.

З боку Краматорска ўкраінскія сілавікі захапілі тэлевежу, а з боку Харкаўскай вобласьці было знойдзена засаду з 800 узброеных баевікоў, якія адкрылі агонь па ўкраінскіх служачых, паведамляе тэлеканал 1+1.
13:50 5.5.2014

Пад Славянскім зноў ідуць баі з сэпаратыстамі


Баі ідуць у раёне пасёлка Сямёнаўка.

Як паведамляе мясцовы сайт slavgorod, да нядаўняга часу перавага была на баку тэрарыстаў. Але некалькі хвілінпў таму стала вядома , што ўкраінскія сілавікі атрымалі падмацаваньне і ўзмацьніліся дадатковай ваеннай тэхнікай.

Як паведамляе журналіст Аляксандр Коц у Твітэры, «пад Славянскім у Сямёнаўка ідзе бой, адтуль вывозяць параненых» . Ён таксама паведамляе, што «кананада ўжо чутная ў горадзе, ўкраінскія войскі падыходзяць», «сірэна грамадзянскай абароны раве царквы б’юць званы ў званы. Падобна на тое сапраўды новая спроба штурму».
14:06 5.5.2014

Узброеных сэпаратыстаў падвозяць да блёк-пастоў на маршрутках

Пра гэта распавялі ўкраінскія дэсантнікі, якія ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі.
14:12 5.5.2014

Пахаваньне «Рамашкі»


Сэпаратыст Сяргей Журыкаў (мянушка «Рамашка») быў забіты ў Славянску 2 траўня ў ходзе так званай «дуэлі снайпэраў».
14:30 5.5.2014

Сэпаратысты і вайскоўцы церпяць страты

Як перадае са Славянска журналіст «Камсамольскай праўды» Аляксандар Коц у сацыяльных сетках, група баевікоў ў складзе 25 чалавек трапіла ў двайное атачэньне. Выйшла толькі пяцёра.

Ёсьць ахвяры і сярод украінскіх вайскоўцаў, перадае ўкраінская служба ВВС.
15:15 5.5.2014

У Славянску сэпаратысты з стратамі адступаюць ўглыб горада


Сэпаратысты, якіх ўкраінскія вайскоўцы атачылі ў Славянску, нясуць вялікія страты і адступаюць ўглыб горада.

Пра гэта самі сэпаратысты паведамляюць расійскаму агенцтву Інтэрфакс.

«Баі па-ранейшаму вядуцца. Пакуль нам удалося спыніць прасоўваньне праціўніка ўглыб горада, аднак усё гэта далося нам з вялікай працай. У нас шмат загінулых. Магчыма, больш за 20 чалавек», — сказаў прадстаўнік баявікоў.
15:47 5.5.2014

Пад Славянскім загінулі 4 чалавекі, каля 30 — параненыя

Пад Славянскім Данецкай вобласьці ў панядзелак загінулі чатыры чалавекі, каля 30 чалавек атрымалі раненьні.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў, перадае Інтэрфакс-Украіна.

Як паведамілі ў ведамстве, адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу мікрааўтобуса, які перавозіў параненых у баі пад Славянскім ўкраінскіх сілавікоў.

Нягледзячы на тое, што аўтобус быў браняваным, падчас абстрэлу загінуў супрацоўнік МУС, які ўваходзіў у групу суправаджэньня, аднак атрымалася пазьбегнуць гібелі астатніх пасажыраў.

Абстрэл ажыцьцяўляўся з кулямёта расійскай вытворчасьці.
15:50 5.5.2014

Відэа расейскіх журналістаў з шэрагаў сэпаратыстаў, якія вырваліся з атачэньня

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG