Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня прафсаюзу гарнякоў: «Палонных б’юць і рабуюць»


Прарасейскі сэпаратыст у Данецку
Прарасейскі сэпаратыст у Данецку

У горадзе Новагродаўцы Данецкай вобласьці сэпаратысты вызвалілі трох захопленых раней людзей. Яшчэ трое захопленых дагэтуль знаходзяцца ў палоне.

Пра гэта распавёў старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец.

Адзін шахтароў Аляксандар Гураў быў жорстка зьбіты за спробу ўцячы.

«Аляксандра Гурава схапілі дзесяць чалавек. Сямёра зь іх былі ў чорнай форме. Кожны — пад два мэтры ростам. У аднаго — нашыўка „Грыфон“. Яшчэ трое былі ў вопратцы так званых зялёных чалавечкаў. Адзін, відавочна чачэнскага паходжаньня, пагражаў Канстанціну Мусейку, дэпутату Навагродаўскага гарсавету, адрэзаць вуха. А яшчэ ад яго патрабуюць вялікую суму грошай», — паведаміў Валынец.

Ён таксама дадаў, што выкрадальнікі адабралі ў Алега Бубіча, дэпутата Новагродаўскага гарадзкога савету, 700 грыўняў, а ў Аляксандра Воўка, гарняка з шахты «Расея», сябра Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Украіны, 60 грыўняў.

У Аляксандра Воўка моцна пашкоджаны твар, у Алега Бубіча — пашкоджаныя рэбры, у Валерыя Паўліка, дэпутата гарадзкога савета, — разьбітая галава.

«У палоне застаюцца тры чалавекі: Аляксандр Гураў, Канстанцін Мусейка і малады чалавек, прозьвішча якога ўдакладняецца. Усіх іх трымаюць на пятым паверсе Данецкай абласной дзяржадміністрацыі» , — удакладніў Валынец, якога цытуе Еспресо.TV.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG