Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме патрабуюць судзіць Гарбачова за развал СССР


У Дзярждуме падрыхтавалі запыт на імя Генэральнага пракурора Расеі з патрабаваньнем правесьці праверку падзей, якія адбываліся ў пэрыяд распаду СССР.

Дэпутаты разьлічваюць, што на яе падставе будуць распачатыя крымінальныя справы, у тым ліку і ў дачыненьні да апошняга савецкага кіраўніка — Міхаіла Гарбачова.

У сваім звароце дэпутаты паказваюць, што грамадзяне СССР на рэфэрэндуме выказаліся за захаваньне адзінства дзяржавы, а вышэйшыя савецкія кіраўнікі зьдзейсьнілі незаконныя дзеяньні, якія пацягнулі развал краіны. У дэпутацкім запыце адзначаецца, што яшчэ 4 лістапада 1991 году ўпраўленьне па наглядзе за выкананьнем законаў аб дзяржбясьпекі Генпракуратуры СССР завяла справу ў дачыненьні да прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова. Аднак на наступны дзень, знаходзячыся пад ціскам апошняга савецкага кіраўніка, Генпракуратура адмяніла пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы. Самому Гарбачову ставяць у віну стварэньне Дзяржсавета СССР, які ня быў прадугледжаны Канстытуцыяй СССР. Менавіта Дзяржсавет прымаў рашэньне аб прызнаньні незалежнасьці прыбалтыйскіх савецкіх рэспублік, пішуць «Известия».

На думку дэпутатаў, такога роду злачынствы ня маюць тэрміну даўнины, а сам Гарбачоў ня валодае ў дадзены момант ніякім імунітэтам супраць крымінальнага перасьледу.

Ініцыятарамі запыту зьяўляюцца дэпутаты ад «Адзінай Расеі» Яўген Фёдараў і Антон Раманаў, члены КПРФ Іван Нікітчук і Алег Дзянісенка, а таксама прадстаўнік фракцыі ЛДПР Міхаіл Дзегцяроў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG